20 апреля в Шумилинском районе прошёл республиканский субботник

Актуалии Новости

Прыбіралі, саджалі, будавалі
Працу сваіх рук падчас правядзення рэспубліканскага суботніка падарылі 7 тысяч 37 жыхароў Шумілінскага раёна.
Як паведаміў начальнік раённага штаба па добраўпарадкаванні намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, па папярэдніх дадзеных на суботніку зароблена 111 мільёнаў 348 тысяч рублёў.
На думку Алега Пятровіча, найбольш істотны працоўны ўклад унеслі такія арганізацыі, як УП ЖКГ, “Шумілінскі лясгас”, ПМК-70, ПМС, аддзел культуры райвыканкама, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, райгаз.
Падчас суботніка ў раёне памножыліся лясныя насаджэнні. Толькі ў Шуміліне высаджана 830 дрэў, пераважна клёнаў і ліп, паведаміла галоўны архітэктар раёна З. А. Мясаедава.
Аб’язджаючы працоўныя аб’екты суботніка, мы з намеснікам старшыні райвыканкама А. М. Зайцавым убачылі, як сельскагаспадарчая тэхніка ўносіць мінеральныя ўгнаенні на палеткі, як ПМК-70, ПМС і ДРБУ-204 з дапамогай магутных бульдозераў і Амкадораў убіраюць будаўнічы друз на месцы былога праваслаўнага храма па вуліцы Маладзёжнай, як гімназісты з раённай гімназіі фарбуюць даільную ўстаноўку на ферме Лескавічы, як вучні СШ №1 і СШ №2 прыбіраюць воінскае пахаванне ў Светласельскім і яўрэўскае пахаванне на вуліцы Луначарскага, як работнікі райвыканкама саджаюць клёны каля возера (кіраўніцтва раёна саджала дрэвы ў парку), як сіламі многіх арганізацый райцэнтра будуецца агароджа па вуліцы Суворава,  як пасля доўгай зімы прыбіраюцца вуліцы населеных пунктаў раёна, вытворчыя тэрыторыі.
Асаблівым радком хочацца адзначыць студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, якія шчыра працавалі на ўборцы смецця ў сасонніку каля Светласельскага, займаліся добраўпарадкаваннем грамадзянскага пахавання ў Язвіне, дэмантажам старой агароджы ў аграгарадку Башні і горпасёлку Обаль. Дзякуй за дапамогу.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *