Обсудим вопрос. Что делать с «дикарями», которые гадят в зонах отдыха?

Общество Экология

Шашлыкі з горкім прысмакам
Адпрацаваўшы на рэспубліканскім суботніку і прыбраўшы дваровую тэрыторыю, вырашылі пад вечар сем’ямі выехаць у лес, каб адпачыць, падыхаць свежым паветрам. Усё складвалася на нашу карысць: і надвор’е, і настрой, ды і дзеці даўно прасілі вывезці іх на шашлыкі. Зборы не занялі шмат часу. Сабралі неабходныя рэчы, загрузілі ў багажнік дровы, мангал, спартыўны інвентар, паехалі ў бок аграгарадка Слабада. Усе добра ведалі, што там у сасонніку ёсць уладкаванае месца для адпачынку: лавачкі, вогнішча, стол, добрая палянка для гульняў.
І вось мы  на месцы. Добры настрой адразу кудысьці знік. Тое, што мы ўбачылі, зусім не нагадвала месца адпачынку. Яно больш паходзіла на сметнік: горы пластыкавых бутэлек і пакетаў, пачкі ад соку, бутэлькі з-пад гарэлкі… Чаго там толькі не было?! Поўны асартымент гандлёвых кропак раёна. Не было аднаго – парадку.
І так нам стала сорамна за чалавека, які называе сябе культурным, інтэлігентным, выхаваным, а на самой справе паводзіць сябе ў прыродзе як дзікун.
Ірына Ф.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *