Второклассники из Слободской школы вырастили сотню дубков

Образование Экология

Сотня дубкоў для Тыдня лесу
Другакласнікі  Слабадской школы пад кіраўніцтвам настаўніцы С. В. Калеснікавай вырасцілі на прышкольным участку  каштоўны пасадачны матэрыял – каля сотні маладзенькіх дубкоў. Якраз падчас правядзення ў раёне Тыдня лесу яны рас-саджвалі дрэвы на школьнай тэрыторыі, а таксама прапаноўвалі дубкі жыхарам Слабады, якія з удзячнасцю прыходзілі за саджанцамі.
Чаму менавіта дубкі? Справа ў тым, што гэта досыць капрызнае ў вырошчванні дрэва: само па сабе яно цяжка прыжываецца. Адна з вучаніц Саша Міхайлычава разважала над гэтым у сваёй навуковай працы “Чаму ў парку не расце дубок?”, якая, дарэчы, заняла першае месца сярод работ вучняў пачатковых класаў. Аказалася, што жалуды трэба спецыяльна саджаць, што яны і зрабілі ўсім класам яшчэ з восені. Назіралі, рабілі высновы, у выніку чаго навуковая праца мела выдатнае практычнае ўвасабленне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *