Как стать студентом досрочно? Победить в университетской олимпиаде!

Образование

Як стаць студэнтам датэрмінова

У выпускнікоў сярэдніх школ ёсць магчымасць у трэцяй школьнай чвэрці стаць студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. 

«У ВНУ прайшла рэгістрацыя на ўніверсітэцкія алімпіяды, – расказала метадыст вучэбна‑метадычнага кабінета Надзея Каротчанка. – Уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў могуць быць залічаны ва ўніверсітэт датэрмінова, без экзаменаў. Звычайна ўніверсітэцкія алімпіяды праходзяць у два туры – завочны і вочны».

Сёлета з 93-х адзінаццацікласнікаў 39 зарэгістраваліся на ўніверсітэцкія алімпіяды, прычым чацвёра – на дзве алімпіяды. Больш за ўсяго «дэлегавала» СШ № 1 г. п. Шуміліна – 24 чалавекі, з Мікіціхінскай СШ будуць спрабаваць свае сілы 6 чалавек, з Обальскай СШ – 5, з СШ № 2 г. п. Шуміліна – 3, адзін – з Кардонскай СШ.

Самымі папулярнымі ў шумілінскіх выпускнікоў сталі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (19 чалавек) і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт (17 чалавек). Трое маладых людзей будуць паказваць свае веды ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, двое – у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, па аднаму – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *