«Скураны мяч» вызначыў лепшых
На гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Спаборніцтвы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак праходзілі ў трох узроставых групах на дзвюх пляцоўках. Паказаць свае спрыт і ўменні сабраліся каманды з СШ № 1 і № 2 г. п. Шуміліна, Обальскай СШ, Слабадской БШ, раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Па выніках раённага этапа спаборніцтваў сярод дзявочых каманд першае месца заняла каманда СШ № 2 г. п. Шуміліна, другое – Обальскай СШ, трэцяе – Слабадской БШ. Сярод каманд хлопчыкаў першае месца ў СШ № 1 г. п. Шуміліна, другое – у СШ № 2 г. п. Шуміліна, трэцяе – у раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Пераможцы прымуць удзел у занальных абласных спаборніцтвах, якія пройдуць 20-21 мая ў Лепелі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

