В Шумилино праздник — «Салют, пионерия!»

Актуалии Образование Общество

Спаборнічалі, спявалі, малявалі
У нядзелю, 13 верасня, у піянераў Беларусі было асаблівае свята: 25 гадоў з дня ўтварэння арганізацыі. Менавіта 13 верасня 1990 года быў прыняты першы Статут Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У гэты дзень і напярэдадні ва ўсіх школах нашага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітай даце. У СШ № 2 г.п. Шуміліна, напрыклад, дню нараджэння піянерскай арганізацыі быў прысвечаны тэматычны тыдзень.
А ў суботу, 12 верасня, раённы савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” арганізаваў для піянераў свята «Салют, піянерыя!». Старшыня савета Н. Л. Пятроўская павіншавала дзяцей з 25-годдзем піянерскай арганізацыі Беларусі, пажадала ім быць актыўнымі, заўсёды з гордасцю насіць імя піянера і быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны. Галоўны абавязак кожнага піянера – сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і і радзіме. Гэтай тэме былі прысвечаны практычна ўсе заданні для каманд. А іх  на свяце было чатыры: дзве каманды з СШ № 1, па адной – з раённай гімназіі і СШ № 2.
На станцыях “Піянерская”, “Я і мая Беларусь”, “Моцныя, лоўкія, смелыя” дзеці не толькі прымалі ўдзел у віктарыне, дзе трэба было праявіць кемлівасць, але і скакалі, бегалі,  кідалі ў кольца мяч. На станцыі “Творчая” малявалі віншавальную паштоўку, пісалі тэкст віншавання піянерскай арганізацыі. Трэба адзначыць, мастацкае афармленне паштоўкі атрымалася нядрэнным.
Напрыканцы ўсе каманды сышліся на станцыі “Песенная”. Дзеці станавіліся ў круг і, узяўшыся за рукі, спявалі піянерскую песню. Гэта аб’ядноўвала, стварала добры настрой. А што ён быў менавіта такім, пацвердзілі самі піянеры на плакаце “Дрэва настрою”.  Свята прайшло хутка і весела. Думаецца, піянерам спадабалася.
Па выніках спаборніцтваў на свяце былі вызначаны пераможцы. Першае месца атрымала каманда “Праметэй” з СШ № 1, другое – каманда “Моладзь” з раённай гімназіі, трэцяе – “Новае пакаленне” з СШ № 2, чацвёртае – “Атрад асобага прызначэння” з СШ № 1.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *