Кого могут выселить из квартиры

Вопрос-Ответ Закон

Хто на высяленне?
З 2 сакавіка 2013 года ў нашай краіне пачаў дзейнічаць новы Жыллёвы Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Значныя змяненні адбыліся ў пытаннях высялення грамадзян з жылых памяшканняў без прадстаўлення іншага жылога памяшкання.
Цяпер могуць быць выселены ў судовым парадку без прадстаўлення іншага жылога памяшкання па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання ці  іншых зацікаўленых асоб:
паўналетнія члены, былыя члены сям’і ўласніка жылога памяшкання, якія пражываюць сумесна з ім і не маюць долі ў праве агульнай уласнасці на займаемае жылое памяшканне;
наймальнік жылога памяшкання, пражываючыя сумесна з ім члены, былыя члены яго сям’і, паўналетнія члены, былыя члены сям’і грамадзяніна, які з’яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, што пражываюць разам з ім, грамадзяне, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дадатковых памяшканняў, якое выявілася ў разбурэнні, псаванні жылога памяшкання альбо ў выкарыстанні яго не па прызначэнні, ці за іншыя парушэнні патрабаванняў сапраўднага кодэкса, дзеянні, з-за якіх становіцца немагчымым далейшае пражыванне з імі ў адной кватэры ці ў адным доме.
Могуць выселіць і тады, калі парушальнікі былі папярэджаны ўласнікам аб магчымасці высялення без прадстаўлення іншага жылога памяшкання і на працягу года пасля такога папярэджання прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.
Змяніўся і парадак высялення грамадзян, якія не маюць долі ў праве агульнай уласнасці на жылое памяшканне. Гэтыя нюансы мы разгледзім у наступны раз.
Ю. ЗАБЛОЦКІ, загадчык юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *