Страницы истории Шумилинщины. Православные священники позапрошлого столетия

Край шумілінскі

Ловжанская Свято-Успенская церковь

Спіс праваслаўных святароў, якія служылі ў цэрквах на тэрыторыі Шумілінскага раёна ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя
Адразу заўважу, што прадстаўлены спіс не дакладны і патрабуе дапаўнення і ўдакладнення, бо часам не супадаюць гады, адсутнічаюць “Памятныя кніжкі” за даволі працяглыя перыяды (1870-1877, 1879, 1880, 1891-1894, 1896-1899). Магчыма, больш інфармацыі ў царкоўных архівах.
Святары ў мінулым былі ў ліку самых уплывовых і паважаных асоб. Да пачатку развіцця сістэмы адукацыі яны былі, бадай, адзінымі пісьменнымі людзьмі, асабліва ў вёсцы. Яны выконвалі важную ролю ў грамадстве, бо жыццё па-за царквой ў той час было проста немагчыма. На рэлігійных дзеячаў ускладаліся і дзяржаўныя функцыі: рэгістрацыя  нараджэнняў, шлюбаў, смерці. Яны кантралявалі выхаваўчы і адукацыйны працэс ва ўсіх навучальных установах, выкладалі ў іх закон Божы, былі кіраўнікамі царкоўна-прыходскіх школ, выконвалі і іншыя абавязкі.
У Расійскай імперыі праваслаўная царква была ўбудаваная ў дзяржаўную структуру. Межы епархіі супадалі з межамі губерні. На Віцебшчыне кожны  павет дзяліўся на 3 благачынні, у воласці было 2-5 прыходаў (з колькасцю прыхаджан 1,5-2,5 тысячы чалавек).  На Шуміліншчыне толькі Лескавіцкі прыход (Віцебскі павет) адносіўся да 2-га благачыння Полацкага павета.
Святары знаходзіліся на дзяржаўнай службе і атрымлівалі аклад ад дзяржавы, акрамя платы за выкананне царкоўных службаў і абрадаў ад насельніцтва. Калі ў 1864 годзе аклад сельскага святара складаў ад 100 да 160 рублёў, то ў 1889 годзе святар атрымліваў 408 рублёў, дыякан, псаломшчык – 120 рублёў. Практычна кожны святар атрымліваў дадаткова 25 рублёў за кіраўніцтва царкоўна-прыходскай школай і выкладанне закона Божага.
Складваліся цэлыя дынастыі святароў, якія лёгка адсочваюцца па “Памятных кніжках” на працягу двух-трох пакаленняў. Так, на Шуміліншчыне служылі Мацкевічы, Кудраўцавы, Гнядоўскія і іншыя. Часта месца перадавалася ад бацькі да сына. Дарэчы, з развіццём сеткі сельскіх школ узнікае тэндэнцыя прызначэння на пасады настаўнікаў дачок і сыноў святароў, бо яны заўжды былі адукаваныя.
Па вядомых з 1864 года даных у цэрквах служылі (знакам * адзначаны прозвішчы святароў, якія ў розны час былі благачыннымі):
Жаробыцкі прыход: С. І. Гнядоўскі* (1855-1903?), Л. П. Кісель* (1903-1914);
Ужляцінскі прыход: А. І. Рыло (па 1868), Ф. Квяткоўскі (1869-?), М. Вышалескі (?-1881), А. А. Хруцкі (1881-1905?) І. П. Чарапнін (1905-1912?), Ф. К. Сярэбранікаў (1913?-1914);
Полцеўскі прыход: Ф. І. Альхімовіч (да 1868?), С. Жданаў (1869-1880?), К. Аўгусціновіч (1884-1886), У. К. Малахоўскі (1886-1889), М. І. Папоў (1889-1904), С. П. Мацкевіч (1905-1910), А. Г. Шостак (1910-1913?), І. Д. Чыстоўскі (1913?-1914);
Лескавіцкі прыход: П. П. Перабіла (?-1868?), М. Сянкевіч (1869-1873), В. Я. Кудраўцаў (1873-1889), У. К. Малахоўскі (1889-1914);
Лескавіцка-Полцеўскі прыход В. Я. Кудраўцаў (1881-1884?);
Барсучынскі прыход: Г. Р. Вышалескі (1885-1904), Ф. Альхоўскі (1905-1907?), М. С. Хомін (1908-1909), К. П. Бяляўскі (1910-1911?), І. А. Цітоў (1913?-1914);
Мішневіцкі прыход: Ф. І. Русакоў (да 1873), М. М. Высоцкі (1873-1887) і П. Сахараў (1879-?), І. І. Гнядоўскі (1887-1902?), К. М. Высоцкі (1903?-1914);
Казьянскі прыход: В. І. Падэрнія (1864-1866?), Дз. Зубоўскі (1866-1868), І. М. Даўгяла (1868-1885), А. І. Сахараў (1995-1914);
Дабейскі прыход: І. Малішэўскі і Я. Кудраўцаў (1869), Л. М. Мацкевіч (1878-1914);
Ловажскі прыход: І. Д. Хруцкі* (1852-1866?), П. І. Емельяновіч (1866-1872), П. С. Сакольскі (1872-1889?), Дз. М. Попель (1889?-1914);
Обаль-Ануфрыеўскі прыход: І. І. Лапо (да 1864), І. А. Хруцкі (1865-1869?), Дз. Шалепін (1869?-1878?), І. Румянцаў (1878-1887), І. Нікіфароўскі (1887-1889), Г. Г. Смірноў (1889-1914);
Обаль-Ігуменскі прыход: Свята-Духаўская царква – Хруцкі (да 1865), Я. М. Сівіцкі (1865-1905), А. А. Юхневіч (1905-1914); згадваецца обальская Нараджэння Прасвятой Багародзіцы царква – Мажанскі (1864), І. І. Лапо (1865-1866);
Сіроцінскі прыход: І. Мажанскі* (да 1869), Я. І. Гнядоўскі* (1870-1887), І. Я. Гнядоўскі* (1887-1914);
Чэрніцкі прыход: П. А. Сярэбраніцкі (да 1865), І. Перлашкевіч (1866-1869);
Сіроцінска-Чэрніцкі прыход: Я. І. Гнядоўскі (1881);
Станіславоўскі прыход: І. Р. Гнядоўскі (да 1866?), Ф. Антаневіч (1869?-?), В. Ігнатовіч (1881), В. Сакалоў (1881-1890), А. П. Пятроўскі (1890-1903), В. І. Барысовіч (1903-1914);
Міткавіцкі прыход: М. І. Мацкевіч (1852-1903), А. Цвяткоў (1903-1905), М. Л. Мацкевіч (1905-1910), М. П. Аўсянікаў (1910-1914);
Улазавіцкі прыход: П. Талстахноў (да 1879?), П. Тарадкевіч (1879-1895?), В. І. Адэльскі (1895-1903), В. І. Шавельскі (1903-1905), А. І. Вінаградаў (1905-1914);
Міткавіцка-Улазавіцкі прыход: М. І. Мацкевіч (1881);
Навікоўскі прыход: І. Гнядоўскі (1877?-1887), А. Смірагін (1887-1900), М. А. Стакаліч (1900-1914).
Спіс склаў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *