«Визитная карточка» Шумилино

Край шумілінскі

Костёл Матери Божьей Фатимской в Шумилино

“Візітная картка” Шуміліна
Знешняе аблічча райцэнтра пастаянна мяняецца ў лепшы бок. З’яўляюцца новыя будынкі, прыгажэюць вуліцы. Якія аб’екты цэнтра нашага раёна найбольш адметныя, запамінальныя для шумілінцаў і гасцей райцэнтра? “Што можна назваць “візітнай карткай” Шуміліна?” – менавіта такое пытанне было прапанавана наведвальнікам сайта нашай газеты. Для галасавання былі прапанаваны восем аб’ектаў Шуміліна.
Па 5% з ліку ўдзельнікаў галасавання лічаць “візіткай” райцэнтра гарадскі парк, сасоннік у Светласельскім ці нейкія іншыя аб’екты. 6,8% прагаласавалі за аўтастанцыю Шуміліна, 8,5% – за  Шумілінскае возера. Дарэчы, больш за 15% аказаліся вельмі прыдзірлівымі і мяркуюць, што ў Шуміліне няма аб’ектаў, якія можна назваць “візітнай карткай”.
Трэцяе і чацвёртае месцы падзялілі два суседнія комплексы: цэнтральная плошча і будынак раённай бібліятэкі разам са скверам каля  яе. На другім месцы самы стары будынак Шуміліна – чыгуначны вакзал, за які выказаліся 27,1% галасаваўшых. А вось на першае месца выйшаў яшчэ не завершаны, але ўжо набываючы велічнасць і прыгажосць касцёл Маці Божай Фацімскай. 59,3% рэспандэнтаў падтрымалі гэтую прапанову.
Шуміліна расце, будуецца, мы ўпэўнены, што будуць з’яўляцца аб’екты, якія таксама змогуць прэтэндаваць на званне “візіткі” нашага райцэнтра.
Удзельнікі галасавання мелі магчымасць выбраць некалькі адказаў, таму сума працэнтаў перавышае 100.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *