Вести с полей. Интервью с руководителями и специалистами сельхозпредприятий Шумилинского района

Актуалии Сельское хозяйство

“Праблемы рашаем у рабочым парадку”
В. В. Юхнавец, дырэктар ААТ “Прыазёрны мір”:
– Сяўба ў нашай гаспадарцы стартавала 24 красавіка. Ля вёскі Сосніна сеем ячмень. Механізатары стараюцца. Прыехалі да нас і шэфы: працуюць тры механізатары з камунгасу, а з райгазу далі машыну для развозкі абедаў. Дапамагаюць і нашы віцебскія шэфы – аўтамабільная транспартна-эксплуатацыйная кампанія.
Усяго нам трэба засеяць 760 гектараў яравых зерневых і зернебабовых.  Насенне маем ўласнае, толькі 25 тон элітнага насення пшаніцы і ячменю закупілі ў Віцебскім рэгіянальным інстытуце. Што датычыцца праблем, іх мы заўсёды стараемся рашаць у рабочым парадку.
У. Ф. Карнілаў, галоўны інжынер:
–  Да пасяўной рыхтаваліся ўсю зіму. Рамантавалі, змазвалі, правяралі. У асноўным спраўляліся сваімі сіламі. Вось толькі сапсаваныя рухавікі вазілі на маторарамонтны завод у Віцебск. У час пасяўной у нашай гаспадарцы  задзейнічаны 30 трактароў розных марак, 4 пасяўныя агрэгаты. Прычым, адзін з агрэгатаў мы пераабсталявалі на маторарамонтным заводзе. На пераабсталяванне і рамонт сеялак гаспадарка патраціла больш за 300 мільёнаў рублёў.
Праблемным пытаннем сёння ў гаспадарцы застаюцца колы. Іх не хапае. У прыватнасці, каб купіць шыну і камеру на МТЗ-3022, патрэбна каля 15 мільёнаў рублёў.  А яшчэ не перашкодзіў бы гаспадарцы хаця б яшчэ адзін новенькі КЗС-1218.
“Усё залежыць ад надвор’я”
У. А. Арлоў, дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”:
–  Думаю, у кожнага кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі галава баліць пра тое, як у сціслы тэрмін правесці пасяўную. Мы выбралі найбольш сухія палеткі ля Пабеды, сеем ячмень на трох пасяўных агрэгатах. Але ўсё роўна на некаторыя палеткі не ўз’ехаць. А нам трэба пасеяць 1650 гектараў зерневых і зернебабовых.  І механізатараў ў гаспадарцы хапае, і тэхнікі, і паліва ёсць (дапамагае бюджэт),  але пра  прыпар пасяўной яшчэ гаварыць рана. Палеткі  не высахлі, многа дзе стаіць вада. Шчыра кажучы, сёння цяжка сказаць, калі адсеемся, бо не ўвабраліся і ў палову. Усё залежыць ад надвор’я. Толькі б не задажджыла.
Што датычыцца цяжкасцей, то не хапае перш за ўсё грошай. На запасныя часткі і вузлы для трактароў, сеялак і машын, на спецадзенне для механізатараў.
М. Я. Маліноўскі, галоўны аграном:
– У гэтым годзе робім стаўку на ячмень – яго будзем  сеяць 1259 гектараў. Ёсць сваё насенне, а дзеля аднаўлення гатункаў набылі ў інстытуце земляробства ў Жодзіне больш за дзве тоны суперэліты. Думаем, гатунак  ячменю “фэст” апраўдае сябе.
Паспелі пасеяць 107 гектараў (гаворка вялася 7 мая – аўт.) піваварнага ячменю “себасцьян”. Пакуль тэхніка працуе ў адну змену. Думаем, паспеем, бо на палетках нашы трактары і сеялкі ўвесь светлавы дзень.
Слабым звяном у гаспадарцы з’яўляецца канюшына. Не нарыхтавалі летась уласнага насення, прыйшлося купляць тры тоны, акрамя гэтага ёсць паўтары тоны насення цімафееўкі – хопіць на пяцьсот гектараў. Астатнія сто з гакам гектараў прыйдзецца засяваць уласным насеннем купкоўкі (яжы), якое зараз знаходзіцца на ачыстцы ў Віцебску.
Гутарку вяла Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *