Первая областная спортакиада работников органов госуправления прошла на шумилинской земле

Актуалии Спорт, туризм

Раёны пасябравалі ў “Дружбе”
29 і 30 жніўня ў аздараўленчым цэнтры “Дружба”, што ў Амбросавічах, прайшла першая абласная спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання. На шумілінскую зямлю завіталі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці на чале са старшынямі райвыканкамаў. На два дні газоны цэнтра ператварыліся ў палатачны лагер. 27 каманд – ад усіх рай- і гарвыканкамаў вобласці, раённых адміністрацый горада Віцебска і аблвыканкама спаборнічалі па 8 спартыўных і 4 конкурсных відах.
Адкрываючы спартакіяду, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў сказаў: “У жыцці, як і ў спорце, трэба жыць сумленна, ярка, годна. Сёння тут сабраліся тыя, хто калісьці меў дачыненне да фізкультуры і спорту, а значыць, вы ўмееце працаваць. Вы даказалі сёлета, што віцябляне могуць працаваць плённа, што яны могуць даць годны вынік. І гэта дзякуючы волі, цвёрдасці, характару – таму, што дае магчымасць перамагаць спартсмену.
Упэўнены, што спартакіяда дасць пачатак новай добрай традыцыі. Тут мы павінны наладжваць узаеміны, дзяліцца сваімі думкамі і поспехамі, згуртавацца на аснове спартыўнай барацьбы, у рэшце рэшт, пасябраваць рэгіёнамі. А гэта аснова будучых поспехаў”.
Мікалай Мікалаевіч пажадаў удзельнікам спартакіяды спартыўнага і святочнага настрою, волі да перамогі, поспехаў.
Рэпартаж са спартакіяды чытайце ў наступным нумары газеты.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *