В Шумилино на День молодёжи было много солнца и музыки

Актуалии Культура Молодёжь

Сонца выпрабоўвала маладых
Дзень моладзі Шуміліна падрыхтавалася адзначыць самымі разнастайнымі цікавымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі.

З раніцы ў храме Афанасія Брэсцкага прайшоў малебен за моладзь Шуміліншчыны. У горадзе цэлы дзень гучала музыка, каб падтрымаць святочны летні настрой. У парку была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў лазертагу – сучаснай маладзёжнай забаве. Схадзіць у кіно ці на стадыён, атрымаць майстар-клас ад умельцаў Дома рамёстваў ці проста паесці салодкай ваты мог любы жадаючы.
Вечарам маладзёжны дзень працягнуўся конкурсна-забаўляльнай праграмай “Міс Абцасік”. Сапраўднай падзеяй стала выступленне на адкрытай сцэне лаўрэата шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў народнага аркестра беларускіх народных інструментаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага. Мастацкі кіраўнік аркестра, наш зямляк   – Сяргей Цімашэнка. Дарэчы, у складзе аркестра выступаюць і яшчэ дзве нашы зямлячкі – маладыя музыкі. А бліжэй да ночы ў ГЦК прайшла капялюшная вечарынка.
Пякучае сонца стала сапраўдным выпрабаваннем для маладых людзей, а тое, што колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў была сціплай, сведчыць, што сонца ўсё ж перамагло і сагнала народ бліжэй да вады. Магчыма, туды варта было перадыслацыраваць і некаторыя забавы?..
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *