Уладзімір Сядлоўскі: Беларусь – краіна міралюбівая, і яна гатова развіваць добрыя адносіны з іншымі дзяржавамі

Актуалии

Уладзімір Сядлоўскі, старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама:

– Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу быў настолькі грунтоўным і прадуманым, што не засталося актуальных тэм, якія б не закрануў Кіраўнік дзяржавы.

З Мінска я вяртаўся пад уражаннем. Былі адзначаны важныя праблемныя аспекты і вызначаны перспектывы развіцця дзяржавы. Мне імпанавалі многія выказванні Прэзідэнта. Вельмі канкрэтна і зразумела ён адказаў пра абстаноўку ў свеце. І калі кіраўніку краіны задавалі пытанні наконт магчымай вайны, ён адказаў: «Пераможцаў у гэтай вайне не будзе! Прайграем ўсе. Таму мы не хочам вайны, мы наваяваліся». Думаю, гэтыя справядлівыя словы падтрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства. Тым больш, што гэтыя словы накіраваны не толькі да беларусаў, але і да жыхароў іншых краін. Беларусь – краіна міралюбівая, і яна гатова развіваць добрыя адносіны з іншымі дзяржавамі. Кіраўнік краіны запэўніў, што Беларусь здольная супрацьстаяць агрэсіі, калі спатрэбіцца.
Як старшыні сельвыканкама мне цікава было паслухаць пра некаторыя вясковыя пытанні. Прэзідэнт нацэліў нас ва ўсіх населеных пунктах наводзіць парадак: прадаваць пустучыя будынкі, зносіць лядашчыя дамы.
Даспадобы мне прыйшліся разважанні кіраўніка краіны пра дэмаграфічную бяспеку, пра захаванне гістарычнай памяці і каштоўнасныя арыенціры беларусаў.
Апублікавана ў №10 ад 08.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *