«Витконпродукт»: в планах – расширение производства

Актуалии Экономика

У планах  – каўбасны цэх
Сёння цэх па вырошчванні птушак у Слабадзе сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вітконпрадукт” разросся настолькі, што мае 18 памяшканняў, у якіх вырошчваецца каля 350 тысяч куранят. У Слабадзе працуюць 60 чалавек, яны пастаўляюць курэй у забойны цэх у райцэнтр. Тут колькасць працуючых за 6 год з 50 чалавек вырасла да  280. І гэта немалаважна для Шуміліна.
Акрамя забойнага цэха адкрылі ў райцэнтры і цэх перапрацоўкі, устанавілі сучасную аўтаматычную лінію для раздзелкі птушак. Працуе і цэх паглыбленай перапрацоўкі, дзе робяць рознага роду рулеты, каўбасы, біточкі.
“За дзве змены паспяваем вырабіць 50 тон прадукцыі, – расказвае в. а. галоўнага тэхнолага А. М. Пінягіна, – а за месяц рэалізоўваем 1300 тон кураціны. На перапрацоўку паступае прадукцыя з нядаўна адкрытага цэху  па вырошчванні птушак  Сенненскага  раёна. Таксама да нас прывозяць птушак з Бешанковіч і Лепеля”.
За апошнія пяць год вытворчасць прадукцыі павялічылася больш чым на 500 тон. Прычым, як паведаміла галоўны спецыяліст райсельгасхарчу А. В. Плаксіна, за мінулы год прадукцыя “Вітконпрадукта” склала 75% ад агульнай колькасці рэалізаванай у раёне жывёлы і птушкі на забой.
Большая частка кураціны разыходзіцца ў рэспубліцы, частка паступае на экспарт – у Расію. Што датычыцца нашага раёна, тут даўно просіцца спецыялізаваны магазін па рэалізацыі прадукцыі “Вітконпрадукта”. Але  пакуль працуе толькі выязная крама, дзе, дарэчы,  прадавец  Н. Ф. Калеснікава за дзень нагандлёўвае каля двух мільёнаў. На гарадскім рынку крама працуе  па пятніцах і суботах, у астатнія  дні – на  цэнтральных сялібах гаспадарак раёна. У бліжэйшы час прадпрыемства закупіць яшчэ адзін аўтамагазін – возьме накірунак на Бешанковіцкі раён.
На “Вітконпрадукце” думаюць расшыраць вытворчасць. Нядаўна ў цэх перапрацоўкі закупілі новы катлетны апарат, вакуумны шпрыц. Заключылі дагавор з мінскай фірмай на пастаўку тэрмічных камер вэнджання для каўбаснага цэха, які мяркуюць адкрыць у пачатку наступнага года. Дарэчы, з адкрыццём гэтага цэха з’явіцца больш за трыццаць рабочых месцаў.
І яшчэ. На прадпрыемстве зараз вядуцца работы па падключэнню да прыроднага газу. Як расказаў начальнік забойнага цэха П. М. Шустроў,  гэта дазволіць у паўтара раза скараціць энергазатраты.
“Вітконпрадукт” – адно з самых рэнтабельных   прадпрыемстваў у раёне. Як нам паведаміла вядучы эканаміст прадпрыемства А. М. Баразенцава, рэнтабельнасць за мінулы год склала 16,5%, а за сёлетнія дзевяць месяцаў – 12%. Сярэднямесячны заробак тут – 730 тысяч рублёў. Да таго ж работнікі прадпрыемства маюць права купляць кураціну без гандлёвай надбаўкі. Як запэўнівае кіраўніцтва “Вітконпрадукта”, тут захоўваюцца ўсе сацыяльныя даброты: рабочыя маюць водпуск, ім аплачваюцца бальнічныя лісты і водпуск па догляду за дзіцяці. Кожны год да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ўсе работнікі прадпрыемства атрымліваюць падарункі ці грашовыя прэміі. А месяцы чатыры таму ўвялі яшчэ адну льготу: палову сумы кошту абедаў, якія гатуюць повары “Фартуны”, аплачвае прадпрыемства. Так што абеды першае, другое, трэцяе – у тым ліку катлеты, галубцы)  тут абыходзяцца  каля 2,5 тысячы рублёў.
Ларыса Кісялёва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *