Строится самая настоящая молочная фабрика

Актуалии Новости Сельское хозяйство Экономика

400 + 400
Другая лінія малочна-таварнай фермы ў “Баравінцы” рыхтуецца да наваселля. Асноўныя работы выканаў генеральны падрадчык УП “СаюзІнвестБуд”. Да маштабных работ далучыліся і добраахвотныя памочнікі з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На мінулым тыдні на падмогу паспяшаліся і работнікі рэдакцыі. Як адзначыў прараб будаўніцтва С. У. Глазістаў, роля такіх памочнікаў вялікая, бо, як на любым будаўніцтве, заўсёды шмат будаўнічага смецця, а лішніх рук на такія работы не хапае.
Вось-вось да чатырохсот кароў, якія ўжо прыжыліся на новай ферме, далучацца яшчэ 400. І ўжо 800 буронак будуць зімаваць у самых камфортных умовах. А ўвогуле, тых, хто завітаў сюды ўпершыню, будоўля ўражвае сваім размахам, самым сучасным абсталяваннем. Тут будуецца самая сапраўдная малочная фабрыка.
Алесь САКАЛОЎ.

Опубликовано в №76 от 1.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *