Операция «Возраст» по профилактика преступлений против пожилых прошла в Шумилинском районе

Общество Происшествия

“Увага – узрост!”
З 20 па 24 мая ў раёне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – узрост!”, накіраванае на павышэнне ўзроўню бяспекі пажылых людзей.
Амаль кожнае трэцяе злачынства ў раёне адбываецца ў выніку бяспечных адносін да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых. Злодзеі крадуць там, дзе гэта лёгка зрабіць. Гэта часцей бывае ў гаспадароў пажылога ўзросту. Асабліва ў вёсках, дзе не прывыклі замыкаць уваходныя дзверы дамоў, лазняў, гаспадарчых пабудоў. А калі і ёсць запоры, то яны настолькі ненадзейныя, што толькі ад чэсных людзей. Так, у гэтым годзе здзейснены злачынствы ў адносінах да 15 пенсіянераў. Ажно тры крадзяжы маёмасці былі здзейснены ў в. Стрэлкі. Абрабавалі гаспадарчую пабудову пенсіянера з Дабеі. А нядаўна ў Мазурыне адзін з пенсіянераў быў пакалечаны. І зрабіў гэта знаёмы, разам з якім распівалі спіртныя напіткі.
Састарэлым людзям варта быць абачлівымі, не адчыняць незнаёмым людзям дзверы, не расказваць пра сваю адсутнасць дома. І галоўнае, не варта пакідаць ключы ад дома “ва ўмоўным месцы”, напрыклад, пад дыванком. Гэтыя хованкі вядомы ўсім.
Памятайце, што толькі захоўваючы меры перасцярогі, вы можаце папярэдзіць злачынства.
А. КАЗЛОЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *