“Зима пришла нежданно…” Видно не избежать в УП ЖКХ таких выражений, оправдывая по существу свою неразворотливость.

Экономика

Тады карміць сабак, калі на паляванне?..
“Зіма лягла нечакана…”, “Лягла, як снег на галаву…” — выразы, якія часта чуеш па восені. І ад тых гаспадароў, каму не хапіла, бы таму студэнту, адной ночы, і ад саміх спецыялістаў-камунальнікаў. Відаць,  не пазбегнуць ва УП ЖКГ такіх вось прыкладна выразаў, апраўдваючы па сутнасці сваю неразваротлівасць.
Каб так сцвярджаць, ёсць падставы. Возьмем паліва. Па заданню,  трэба было нарыхтаваць у камунгасе 15 тысяч кубічных метраў дроў, іх не назапасілі і 8 тысяч. Дрэнна ідуць справы з запасамі шчапы, ніводнай тоны не прывезена кавалкавага торфу.
Патрабуюць замены многія ўчасткі цеплатрасы. Хаця нельга не адзначыць, што ў гэтым накірунку выкананы вялікі аб’ём работ. Пракладзена 3 тысячы метраў новай, прэдізаляванай трубы, у тым ліку 716 метраў у Лескавічах. (Хаця ў памяці дзень 16 верасня, калі адзін са зваршчыкаў камунгасу ў Лескавічах абураўся: трубы завезлі, але не хапае камплектуючых. Зваршчык пакідаў сваё рабочае месца а палове чацвёртай гадзіны, хаця калі б быў загружаны работай, то можна было  працаваць і да шасці-сямі гадзін вечара: яго, як і ўсіх рабочых, перавялі на здзельную аплату.) Капітальна адрамантавалі 750 метраў трасы ў аграградку Слабада, новыя трубы пакладзены на 230 метрах у Сураўнях. Раскапалі, выняўшы старыя бетонныя латкі і пліты, па вуліцы Вакзальнай у Шуміліне, тут жа ляжаць прэдізаляваныя трубы. Чаго не хапае? Калі дзіцячы сад № 1 падключылі, то замяніць паржавелую трасу да шматкватэрнага жылля, што побач з гасцініцай, не паспеюць. Гэта да тэмы разваротлівасці камунальнікаў.
І яшчэ. Многа ўчасткаў цеплатрасы аголеныя, без уцяпляльніка. Матэрыял павінны былі прывезці ў канцы мінулага тыдня.  Зноў жа праляцела лета, але ніхто не патурбаваўся пра ўцяпленне трасы. Такія вось факты і разважанні падаў супрацоўніку рэдакцыі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. С. Селязнёў.
Сапраўды, ва УП ЖКГ, як у тых гора-паляўнічых, якія кормяць сабак перад самым паляваннем…
Аўтар Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *