Спрашивали — отвечаем. Усыновление

Вопрос-Ответ Закон

Розніца – не менш 16 год і не больш 45 год
Новы закон аб шлюбе і сям’і ўпершыню ўстанаўлівае розніцу паміж усынавіцелем і ўсынаўляльнікам – яна павінна быць не менш 16 год і не больш 45 год. Але пры гэтым застаецца магчымасць павелічэння ўзроставай мяжы пры ўсынаўленні дзяцей айчымам ці мачахай – безумоўна, калі суд палічыць прычыну ўважлівай. Акрамя таго, цяпер трэба прыслухоўвацца да думкі 10-гадовага дзіцяці, калі будзе вырашацца пытанне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў альбо аднаўленні ў гэтых правах, пры вызначэнні прыёмнай сям’і, дзіцячага дома сямейнага тыпу і пры выбары апекуна.
Закон замацоўвае і прыярытэт родных перад іншымі кандыдатамі пры ўсынаўленні дзіцяці. Пасля таго, як суд выносіць рашэнне, усынавіцель прыходзіць у органы загсу, дзе складаецца запіс на ўсынаўленне і выдаюцца дакументы.
Заўсёды захоўвалася тайна ўсынаўлення. Людзі, якія працавалі з дакументамі, не мелі права выдаваць яе. Таму нават калі ў органы загсу раней прыходзілі ўжо дарослыя дзеці, у якіх пасля  смерці бацькоў з’яўляліся сумненні наконт кроўнай роднасці, органы загсу не мелі права даваць такую інфармацыю нават усыноўленым. Цяпер жа па дасягненні паўналецця чалавек мае права ведаць, быў ён усыноўлены ці не. Звесткі аб гэтым яму можа даць суд, орган загсу ці апекі.
А. ГІМБІЦКАЯ,старшы судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *