29 октября — день образования службы охраны Республики Беларусь

Закон

29 кастрычніка – Дзень утварэння службы аховы Рэспублікі Беларусь

Свой гістарычны шлях Дэпартамент аховы краіны адлічвае з 1952 года і сёлета адзначае 70 год з дня ўтварэння. Гэта свята супрацоўнікаў аддзялення па ахове аб’ектаў г. п. Шуміліна Чыгуначнага (г. Віцебск) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, якое ўзначальвае Вячаслаў Фядосенка і дзе працуе 59 чалавек.

Пра сваю службу ў ахове расказваюць супрацоўнікі аддзялення.

Валерый Кузьмянок, камандзір аддзялення груп затрымання страявога падраздзялення міліцыі:

 –  Адказваю за работу чатырох пастоў вартавой аховы. За васямнаццаць гадоў работы ў ахове быў настаўнікам многім маладым супрацоўнікам. Лічу, што служба ў ахове – гэта школа мужнасці і стойкасці, патрыятызму і вернасці прысязе.

Сяргей Канін, міліцыянер страявога падраздзялення міліцыі:

 – Уладкаваўся ў ахову 25 гадоў таму пасля тэрміновай ваеннай службы. Спачатку быў стралком ваенізаванай аховы, зараз – міліцыянер страявога аддзялення міліцыі. Ахоўваю не толькі аб’екты, але і грамадскі парадак, жыццё і здароўе грамадзян. Моладзі, якая марыць працаваць у ахове, хачу нагадаць: трэба быць фізічна моцным, вельмі трапным (я, напрыклад, з’яўляюся неаднаразовым прызёрам каманднага чэмпіянату вобласці па стральбе з табельнай зброі), надзейным.

Аляксандр Лішанкоў, вартаўнік:

  – Супрацоўнікі аховы ў адказе за 54 аб’екты. Нясу дзяжурствы па графіку на ТАА «Вежа», медскладзе, у цэху ААТ «Полацкі малочны камбінат», лясгасе, РЭС. Аглядаю вытворчы цэх і тэрыторыі, правяраю, з чым заходзяць і выходзяць людзі. Галоўнае ў маёй рабоце – уважлівасць. Трэба быць вельмі пільным, каб своечасова ўбачыць парушэнні.

Сяргей Быкоўскі, электраманцёр ахоўнай пажарнай сігналізацыі:

 – У раёне пад ахову ўзяты не толькі арганізацыі, але і 162 жылыя дамы, гаражы і іншыя памяшканні. Спраўнасць сігналізацый правяраю штомесяц па графіку. Стараюся знізіць колькасць ілжывых спрацоўванняў, якія могуць быць з-за паломак ці з-за чалавечага фактару (забылі зняць з аховы). Ахова – гэта мабільная і тэхнічна аснашчаная служба, якая забяспечвае захаванасць маёмасці ўсіх форм уласнасці.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *