Лучшим ученикам школ Шумилинского района и их педагогам вручены благодарности райисполкома

Актуалии Образование

Падзякі райвыканкама – лепшым вучням і іх настаўнікам
У нашым раёне склалася добрая традыцыя – напрыканцы навучальнага года праводзіць сустрэчу дзяцей, якія на працягу года дабіліся вучэбных, творчых, спартыўных дасягненняў, іх педагогаў з кіраўніцтвам раёна. Словы падзякі, узнагароды на высокім узроўні з’яўляюцца прызнаннем заслуг і стымулам для далейшых перамог.
Вось і сёлета такая сустрэча прайшла ў Шуміліне. На ёй 19 вучняў і 13 педагогаў раёна атрымалі падзякі райвыканкама і грашовыя прэміі, прымалі віншаванні намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава, начальнікаў аддзелаў райвыканкама: адукацыі – П. У. Спірыдонава, культуры – А. Ф. Мацвейчука, фізічнай культуры, спорту і  турызму – С. У.  Каржуева.
Падзякі райвыканкама былі ўручаны:
Ляснічай Ганне, вучаніцы 9 класа Шумілінскай СШ №1 – пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні (дыплом 3 ступені),
Спірыдонавай Надзеі Міхайлаўне, настаўніцы Шумілінскай СШ №1, якая падрыхтавала пераможцу абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды;
Смыкавай Кацярыне, вучаніцы 11 класа Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната (РГІ) – пераможцы рэспубліканскай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі (дыплом 3 ступені),
Дарафеевай Таццяне Васільеўне, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Шумілінскай РГІ, якая падрыхтавала пераможцу рэспубліканскай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі;
Турковай Віталіі, вучаніцы 11 класа Башнеўскай СШ – пераможцы рэспубліканскага конкурсу філалагічнага факультэта БДУ “Мая мова, мая культура, я”,
Сакаловай Валянціне Яўгенаўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Башнёўскай СШ, якая падрыхтавала пераможцу рэспубліканскага творчага конкурсу;
Несцярэнка Вользе, вучаніцы 11 класа Шумілінскай РГІ – пераможцы рэспубліканскага конкурсу філалагічнага факультэта БДУ “Мая мова, мая культура, я”,
Васілеўскай Алене Уладзіміраўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шумілінскай РГІ , якая падрыхтавала пераможцу рэспубліканскага творчага конкурсу;
Мясаедаву Аляксандру,  вучню 7 класа Лаўжанскай д/c-CШ – прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым мнагабор’і “Здароўе”,
Мясаедаву Юрыю Мікалаевічу, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Лаўжанскай д/с-СШ, які падрыхтаваў прызёра рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і;
Дубко Таццяне, вучаніцы 9 класа Кардонскай д/с-СШ – прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагабор’і “Здароўе” ,
Шэшко Ларысе Анатольеўне, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Кардонскай д/с-СШ,  якая падрыхтавала прызёра рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і;
Васільеву Кірылу, вучню 11 класа Слабадской д/с-СШ – прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагабор’і,
Кучко Уладзіміру Анатольевічу, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Слабадской д/с-СШ, які падрыхтаваў прызёра рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і;
Жукавай Марыі, вучаніцы 11 класа Шумілінскай СШ №1 – пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Беларусы ў Лондане” ў намінацыі “Паэтычны твор” (дыплом 1 ступені),
Інц Наталлі Станіславаўне, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Шумілінскай СШ №1, якая падрыхтавала пераможцу творчага конкурсу;
Фёдараву Льву, вучню 6 класа Шумілінскай СШ №1 – пераможцу абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Беларусы ў Лондане” ў намінацыі “Музычная творчасць” (дыплом 1 ступені),
Мядзвецкай Таццяне Уладзіміраўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шумілінскай СШ №1, якая падрыхтавала пераможцу творчага конкурсу;
Сафончыку Ільі, вучню 8 класа Шумілінскай РГІ – пераможцу абласных спаборніцтваў па летнім мнагабор’і “Здароўе”,
Вашадку Сяргею Пятровічу, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Шумілінскай СШ №1, які падрыхтаваў прызёра абласных спартыўных спаборніцтваў;
Кляцкову Дзянісу, вучню 10 класа Шумілінскай СШ №1 – пераможцу чэмпіянату рэспублікі па валейболе,
Паршыкаву Аляксею Аляксеевічу, трэнеру-выкладчыку ДзЮСШ, які падрыхтаваў пераможцу чэмпіянату рэспублікі па валейболе;
Грачухіну Яўгену, вучню 6 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Барсукову Мікіту, вучню 5 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Ганушчанку Ягору, вучню 7 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Кучмарову Дзмітрыю, вучню 6 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Драздову Кірылу, вучню 9 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Храмцову Аляксандру, вучню 9 класа Обальскай СШ – пераможцу рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе,
Ганушчанку Пятру Васільевічу, трэнеру ДзЮСШ, які падрыхтаваў пераможцаў рэспубліканскіх турніраў па грэка-рымскай барацьбе;
Храмцовай Ксеніі, вучаніцы 4 класа Шумілінскай СШ №1 – пераможцы адборачнага тура міжнароднага конкурсу “Залатая ліра Палесся”,
Дземянёвай Лізавеце, вучаніцы 6 класа Шумілінскай СШ №2 – пераможцы адборачнага тура міжнароднага конкурсу “Залатая ліра Палесся”,
Скорынавай Алене Ігараўне, педагогу дзіцячай школы мастацтваў, якая падрыхтавала пераможцаў адборачнага тура міжнароднага конкурсу “Залатая ліра Палесся”.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


1 комментарий по теме “Лучшим ученикам школ Шумилинского района и их педагогам вручены благодарности райисполкома

  1. Все достойныя, тольки откуда берутся физруки-пьяницы? Они готовят чемпионов? А можат без них всё, сами ребята?..И вобщэ, апазорылися!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *