Информация о работе 7 конференции научных обществ учащихся Шумилинского района и результаты «малых» олимпиад

Актуалии Образование

Падрастаюць будучыя акадэмікі

Георгий Архипов представляет семейную родословную

Тыдзень таму раённая гімназія ветліва сустракала юных навукоўцаў са школ раёна. Тут праходзіла VII раённая канферэнцыя членаў навуковых таварыстваў вучняў. Юныя даследчыкі прадставілі 66 даследаванняў па самых розных накірунках: секцыя “Юныя даследчыкі” для пачатковых класаў і секцыя матэматыкі, якія былі самымі шматлікімі, працавалі лінгвістычныя секцыі па замежных мовах, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, гуманітарна-гістарычная секцыя, секцыя геаграфіі, краязнаўства і працоўнага навучання, секцыя хіміі, біялогіі, фізічнай культуры і здароўя.
Дарэчы, узровень пададзеных прац быў розны, але часам вызначаўся вялікай і сапраўды даследчай работай.

Самые юные участники конференции

Самыя юныя навукоўцы-пачаткоўцы прадставілі работы па гісторыі сваёй вуліцы, здароваму харчаванню, экалогіі і іншых тэмах. Пры гэтым выступалі ўпэўнена, адказвалі на пытанні, расказвалі аб метадах сваіх даследаванняў. Суддзі былі строгімі і паблажлівымі адначасова. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы. З іх дыпломамі першай ступені былі адзначаны работы Далецкай Аляксандры  “Гэты цудоўны свет кветак” і Балботкінай Дар’і “У свеце снежных крышталёў” (абедзве з Башнёўскай СШ).
Дыпломы першай ступені атрымалі  Каралёва Юлія (9 клас, гімназія, англійская мова) за работу “Адкрываючы Беларусь”, Паўленка Даніла і Смолікава Іна (5 клас, Навікоўская СШ, руская мова  і літаратура) – “Казка ў жыцці чалавека”. Усіх уразіла фундаментальная праца Архіпава Георгія “Мой радавод” (7 клас, гімназія, гісторыя). Вучаніцы з Обалі Гайковіч Анастасія і Кандраценка Вікторыя (8 клас) за работу “Матэматычная вышыўка” і Емяльянаў Дзмітрый (6 клас, СШ №1) за даследаванне “Вакол алгарытму Еўкліда” таксама атрымалі дыпломы першай ступені. На секцыі па хіміі першы дыплом атрымала работа  Шапавалавай Анастасіі (9 клас, Башнёўская СШ) “Кока-кола: шкода ці карысць”.  Усе яны ў маі будуць прадстаўляць свае работы на абласной канферэнцыі юных даследчыкаў.
Вынікі канферэнцыі яскрава сведчаць: дапытлівы розум, прага да ведаў ствараюць цудоўныя ўмовы для працягу даследчай дзейнасці. І не памылюся, калі скажу: на шумілінскай зямлі падрастаюць будучыя акадэмікі.

Вялікія веды на «малых» алімпіядах
Падчас веснавых канікул у раёне прайшлі “малыя” алімпіяды па вучэбных прадметах.
Алімпіяды праводзяцца сярод вучняў 3-9 класаў. 632 удзельнікі з 20 школ раёна спаборнічалі па 14 вучэбных прадметах. Сёлета была магчымасць удзельнічаць у алімпіядах аднаму вучню па некалькіх прадметах. Многія скарысталі такую магчымасць і нават сталі прызёрамі па двух, трох прадметах. А Аляксандр Арцем’еў (5 клас), Вераніка Воранава (7 клас), Наталля Пятрова (8 клас) – усе з раённай гімназіі, Даніла Паўленка (5 клас, Навікоўская СШ), Алена Барадзіна (6 клас, Шумілінская СШ №1) і Міраслаў Маліноўскі (7 клас, Кардонская СШ) атрымалі дыпломы па чатырох прадметах.
Усяго прызёраў “малых” алімпіяд – 267, з іх дыпломы I ступені атрымалі 30 вучняў, II ступені – 86, III – 151. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Л. У. Маладзечкінай, узровень падрыхтоўкі вучняў расце. Варта адзначыць паспяховае выступленне навучэнцаў раённай гімназіі, адкуль удзел у “малых” алімпіядах прынялі 77 (97%) вучняў, з іх 49 (65%) сталі прызёрамі. Па колькасці ўдзельнікаў і прызёраў лідзіравала СШ №1 – 207 удзельнікаў і 94 прызёры. Добра прадставілі свае навучальныя ўстановы вучні з Башнёўскай СШ, Шумілінскай СШ №2, Кардонскай СШ, Язвінскай БШ і Добрынскай пачатковай школы-сада.
Ларыса Уладзіміраўна адзначыла, што многія настаўнікі падрыхтавалі па некалькі прызёраў. “Чэмпіёнамі” сталі настаўнікі з гімназіі В. М. Лосева (8 прызёраў) і П. А. Кавалёва (7 прызёраў), з Шумілінскай СШ №1 Н. М. Латоцкая, Н. С. Інц – па 7 прызёраў, С. У. Уласень (6 прызёраў), са Слабадской д/с-СШ В. У. Траццякоў (6 прызёраў).
Усё гэта сведчыць, што шумілінскія школьнікі маюць добрыя веды і пад чулым кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў будуць заваёўваць новыя вяршыні, годна  абараняючы гонар раёна на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №28 ад 16.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *