Общежитие: своё или чужое

Общество

Дзверы, расчыненыя насцеж
У тых, хто жыве ў інтэрнаце, свая псіхалогія. Свае прэтэнзіі, якія нярэдка прыводзяць да розных непаразуменняў з  уладамі. Хаця, калі папраўдзе, аб прэтэнзіях тых, хто займае інтэрнацкі пакой, гаворка весціся не можа. Бо гэта інтэрнат, гэта жыллё часовае. І хаця нехта з членаў камісіі ў Обалі заўважыў, што няма нічога больш пастаяннага, чым часовае, усё ж трэба згадзіцца: статус інтэрната зусім іншы, чым статус уласнага, прыватызаванага жылля. З такой псіхалогіяй (няхай даруюць мне жыльцы інтэрнатаў – нярэдка ўтрыманскай) і сутыкнуліся мы ў ходзе размовы на сходах, дзе прадстаўнікі райвыканкама занатоўвалі заўвагі жыльцоў з тым, каб прыняць магчымыя меры.
У снежні 2011 года інтэрнат, што па вуліцы Кароткіна, д. 16, змяніў, вобразна кажучы, шыльду (на справе ніхто яе, на жаль, не мяняў). Шумілінскі райаграсэрвіс  уздыхнуў з палёгкай, бо пазбавіўся галаўнога болю, УП ЖКГ, якое прыняло інтэрнат на баланс, дадало сабе клопатаў.
Прызнаюся, хацелася зрабіць са сходу здымкі (і не толькі з гэтага), але не атрымалася: сходам інтэрнацкіх сямей пяць ці шэсць чалавек, што выйшлі для сустрэчы, можна назваць з вялікай нацяжкай. Тым не менш гаворка адбылася, і гаворка дзелавая. Дасталася камунальнікам. Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро запісваў у нататнік заўвагі, прапановы, якія гучалі ў ходзе гаворкі. Першая і, бадай, самая балючая – уваходныя дзверы. Яны і ў час сустрэчы былі расчынены насцеж – як знак свабоднага доступу ў інтэрнат і п’яным кампаніям, і сабакам з блуднымі катамі, і нават вучням школы, якія бягуць сюды (са слоў жыльцоў інтэрната) на перакур. Дзверы не раз нехта ламаў, дамафоны ў пакоях не працуюць.
– Вам дамафоны патрэбны? – пытаецца ў жыльцоў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. – Не, тады трэба выйсці на фірму Белпласт, каб узброілі кожнага “таблеткамі”, і праблему знімем.
– Мы можам кошт паслугі ўзяць на сябе, а з жыльцоў кампенсаваць грошы праз жыроўкі.
На тым і сышліся. Другая праблема – вокны. Ім столькі, як самому інтэрнату, таго і глядзі, што шусне з гнілой рамы шкло з трэцяга паверха. І. К. Штуро заўвагу ўзяў на карандаш, заўважыўшы, аднак:
– Зараз не зробім, а бліжэй да восені – не праблема.
А на чарзе новы, не менш пякучы боль: у інтэрнаце  чатыры кватэры, дзе круглыя суткі разгул, п’яныя оргіі, скандалы.  Міліцыю жыльцы не выклікаюць – баяцца, аднак ім нагадалі, што яны могуць пазваніць і ананімна, не папярэджваць дэбашыраў аб прыездзе нарада. Тады будзе толк. А калі па вялікаму рахунку – хто яны, дзе працуюць, чаму не даюць спакою людзям? Ходзяць чуткі, што нехта здае пад наём пакоі розным “элементам”.  На ўсе гэтыя пытанні павінен адказаць кіраўнік УП ЖКГ са сваім апаратам юрысконсультаў.
Заўважылі, што на сцяне ў фае інтэрната застаўся знак (іншая фарба) ад месца, дзе некалі вісела секцыя паштовых скрынак.
– Што, не выпісваеце газет? – пытаюся.
– Чаму? Проста аднаму сваяк прыносіць, другі сам забірае на пошце, а трэція ўсё ж не выпісваюць. А раёнка ваша – цікавая газета, яе грэх не выпісваць.
І апошняе. Года паўтара, а мо і больш вядзецца гаворка пра тое, што адно крыло інтэрната будзе аддадзена пад гасцініцу. Пацвердзіў А. П. Быкаў гэту думку і на нядаўнім сходзе. Рыхтуецца праект. Праўда, цяжка сказаць, як заедзе сюды які-небудзь “дальнабойшчык”, куды зойдзе чалавек, каб перакусіць…
* * *
У інтэрнаце ПМС, што па вуліцы Лескавіцкай у Шуміліне,  гаварылі пра тыя праблемы, якія стаялі і год, і два назад. Гаварылася пра тое, што кроў з носу, а патрэбны душ (кабінкі ёсць, але яны па-ранейшаму не абсталяваны), і гаварылі пра гэта менавіта рабочыя-меліяратары, а не “чужакі”, пра прыбіральні, якіх не хапае, пра кухонную пліту, у якой не працуюць канфоркі, пра дзверы  ўнутры інтэрната, якія ледзьве ліпяць…
У прадпрыемства меліярацыйных сістэм на рамонт інтэрната грошай няма. Помню час, калі выдзяляліся немалыя сродкі і на замену акон на ПВХ, і на замену электракабелю, і наогул для таго, каб жыццё для жыльцоў зрабіць больш утульным. ПМС даўно рада б перадаць інтэрнат УП ЖКГ, але для гэтага трэба давесці да канца рамонт.
Прагучаў на сходзе папрок і ў адрас саміх жыльцоў. Дзверы на першы паверх зачыняюцца на ключ, на другі можна кожнаму прайсці і ноччу і днём, тым не менш парадку на кухні першага паверха менш. Што за прычына? І яшчэ – вакол самога будынка бруд і смецце. Амаль ніхто з жыльцоў не выйшаў у дзень суботніка з граблямі, каб прыбраць сваю тэрыторыю. Што, не сваё?..
* * *
У інтэрнаце ПМК-70 тры гады не могуць дачакацца гарачай вады. Трэба мяняць бойлер з тым, каб у наступную зіму ўвайсці з камфортам – такое пажаданне людзей. Адрасуецца яно кіраўніцтву УП ЖКГ. А яшчэ – даўно працякае дах. Дырэктар ПМК-70 А. Ю. Крыўко, які прымаў удзел на сходзе, паабяцаў, што з дахам разбяруцца і як толькі з’явяцца грошы, правядуць рамонт. А вось па пясочніцы для дзяцей (просьба і накрываць яе, каб не была прыстанкам катоў) Аляксей Юр’евіч сказаў коратка і катэгарычна: прывязём пяску, накрыем, але зробім гэта раз. Каб шанавалі.
Ёсць, як і ў інтэрнаце УП ЖКГ, тут і тыя, хто жыве на “птушыных правах”. А. Ю. Крыўко абяцаў з гэтым “кантынгентам” разабрацца хутка і бескампрамісна.
* * *
Обаль. На балансе керамічнага завода два інтэрнаты, у кожным пражывае па  70-80 чалавек. Узводзіліся яны ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, па ўсім відаць, у рамонт будынкаў не ўкладвалі столькі грошай, колькі трэба было, таму сёння выраслі праблемы, якія рашыць адміністрацыі завода цяжка. Па тых жа прагнілых вокнах, з якіх, па словах жыльцоў, сыплецца труха. Дырэктар ОКЗ П. І. Манак не схільны мяняць вокны за кошт прадпрыемства, ён раіць людзям заказваць рамы ва УП ЖКГ і аплачваць за іх самім.
– З якой зарплаты? – усклікнула адна жанчына. – З маіх 1 мільёна 800 тысяч у месяц?..
Працякае дах.  Пакуль што над адной кватэрай. Абследуюць, падрамантуюць. Хаця няма ніякай гарантыі, што за лапікам з часам не пацячэ ў суседнюю кватэру. Тым не менш грошай на капітальны рамонт даха  на заводзе няма.
Патрэбны жыльцам абодвух інтэрнатаў спраўныя дамафоны.  Калі ў тым, што па вуліцы Леніна, з дзвярыма праблемы няма, то ў першым, ад цэнтральнай дарогі, з дзвярыма адбываюцца розныя “дзіўныя здарэнні”. То нехта адверне зверху іх ломікам, то разаб’е шкло акенца, каб залезці рукой і дастаць кнопку, то раптам знікне абмежавальнік.
– Вы забіце штыр, каб дзверы не біліся аб сцяну, – просяць жыльцы.
– Зробім, – гаворыць П. І. Манак. – Аднак ці не прасцей было б вам берагчы абмежавальнік, не дапускаць варварства?!..
Участковы інспектар В. М. Воранаў сказаў, што па псаванні дзвярэй і наогул беспарадкаў  званілі, але нехта папярэджваў зламыснікаў, і тыя знікалі.   У інтэрнаце, што па Леніна, скардзіліся на бітае шкло ад бутэлек, на смецце, якое пакідаюць пасля сябе дарослыя пад вокнамі інтэрната. Іх спрабавалі ставіць на месца самі жыльцы, ганьбячы за непрыстойныя ўчынкі, але тыя толькі пасміхаліся.
– Мы просім: дайце нам  вахцёра, – паступіла прапанова. – Аплацім заводу за  яго паслугі.
– А можа, больш выгадна было б вам самім наладзіць дзяжурства?.. – параіла намеснік дырэктара ОКЗ па ідэалогіі Н. В. Будневіч. – І наогул вы ў інтэрнаце гаспадары, для вас гэта жыллё. І жыллё больш камфартабельнае, чым у звычайным інтэрнаце: вы жывяце па дзве сям’і ў блоку, з кухнямі і іншымі дабротамі. Шануйце!..
Узнімаліся на сходах праблемы вады, якая не даходзіць да чацвёртага паверха, пра забор смецця з кантэйнераў, пра лёс бадзяжных сабак, якія да смерці палохаюць і дзяцей, і дарослых. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні давала кіраўнік спраў Обальскага сельвыканкама С. І. Камовіч.
І апошні штрых нататак. Каб праліць святло на праблему замены прагнілых акон у інтэрнаце сямейнага тыпу Обальскага керамічнага завода (спрэчнае пытанне), патэлефанавалі юрыстам. Згодна з Пастановай Саўміна ад 15.09.1999 года, якая датычыцца інтэрнатаў, замена акон на вокны ПВХ праводзіць адназначна гаспадар (у нашым выпадку ОКЗ), калі ж гаворка ідзе пра ўстаноўку (замену) драўляных акон, то знадворныя рамы абавязаны мяняць завод, унутраныя – самі жыльцы. Прычым і даглядаць за імі – у тым ліку.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


4 комментария по теме “Общежитие: своё или чужое

  1. Не менш праблем i у iнтэрнаце па вулiцы Луначарскага 11, але у рэдакцыi напэуна не знайшлося свабоднай газэтнай площы, каб напiсаць пра гэта. Праблемы тыя ж,што i у iнтэрнаце па вулiцы Кароткiна ,16:круглыя суткi у двух кватэрах п яные оргii, скандалы. Iнтэрнат ператварыуся у прыстанiща крымiнальных асоб.дзверы адкрыты насцеж i так далее.

  2. Ну вот и дождались понажовщины в комноте № 9 в общежитии по ул.Луначарского,11 по вине молодой особы, которая уже год нигде не работает а живет за счет своих криминальных «гостей» и прикрывается справкой с психиатрии,проживает незаконно в общежитии.Постепенно общежитие становится пристанищем и филиалом Новополоцкой колонии и Оршанской тюрьмы из-за этой спившейся особы. Люди,помогите спокойно прожить в общаге.!!

  3. А что милиция? А юристы комхоза? Выдворять таких «элементов»

  4. Пьяная оргия в комноте № 9 в общежитии по ул. Луначарского,11 продолжалась с 20 часов вечера 06 июня до 03 часов ночи 07 июня,которая сопроваждалась матом.громкими криками. воплями, грохотом. Уснуть ночью невозможно. До каких пор пьяные оргии будут продалжаться, возможно до новых жертв. пока не перережут друг друга?…Что за люди устраивают оргии и законно ли их нахождение в общежитии ночью?.Есть ли в УП ЖКХ нормы и правила проживания жильцов в общежитии и как они контролируются?… Ответов на вопросы нет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *