Спрашивали – отвечаем. Денежные выплаты молодым специалистам

Вопрос-Ответ Молодёжь

Грашовыя выплаты маладым спецыялістам
Міхаіл С.: “Малады спецыяліст пасля заканчэння ўстановы адукацыі быў накіраваны на работу па размеркаванні ў іншую мясцовасць. Колькі выплат і якія яму павінны выплаціць?”
Пытанне каменціруе Галіна ГАЛАЙ, начальнік аддзела па нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.
– Калі малады спецыяліст пасля заканчэння ўстановы адукацыі быў накіраваны на работу па размеркаванні ў іншую мясцовасць, ён павінен атрымаць выплаты, прадугледжаныя арт. 96 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым ліку аднаразовую дапамогу, а таксама грашовую дапамогу згодна з п. 25 Палажэння аб размеркаванні.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *