Депутат Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Е. М. Подоляк провела приём граждан по личным вопросам

Актуалии

Не забыць і пра духоўнае
Дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Міхайлаўна Падаляк правяла 6 кастрычніка ў нашым раёне прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Акрамя гэтага Алена Міхайлаўна расказала аб рабоце Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, членам якой яна з’яўляецца.
Як дырэктар абласной філармоніі Алена Міхайлаўна паведала пра новыя праекты галоўнай музычнай установы вобласці, у прыватнасці праанансавала цікавы праект “Саткаць душу з нот”, які філармонія разам з медыкамі рыхтуе для цяжарных жанчын. Духоўны свет дзіцяці, пачынаючы ад зачацця, трэба фарміраваць, і тут неацэнная роля музыкі, выяўленчага мастацтва, наогул прыгажосці, пераканана А. М. Падаляк.
Ніна МАРТЫНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *