23 чэрвеня – 69-ая гадавіна вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуалии Официально

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, паважаныя землякі!
Цёпла і сардэчна віншуем вас са светлым і знамянальным святам – 69-ай гадавінай вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

23 чэрвеня – асаблівая дата ў гісторыі нашага краю. У гэтыя дні мы з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаем тых, хто цаной непамерных намаганняў, праяўляючы небывалыя мужнасць і гераізм, вызвалялі родную Шуміліншчыну ад ворага.
У гэты светлы дзень мы смуткуем і нізка схіляемся перад ветэранамі, усімі, хто вынес цяжар вайны на сваіх плячах. Выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, удовам загінуўшых. Мы ў неаплатным даўгу перад вашым нягаснучым подзвігам.
Сёння Шумілінскі раён – утульны і прыгожы куток Беларусі. Тут жывуць цудоўныя людзі, якія любяць сваю малую радзіму, дораць ёй свае таленты і сардэчную цеплыню.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці, душэўнай цеплыні і доўгіх гадоў жыцця! Няхай кожны з вас будзе атулены ўвагай, клопатам, любоўю родных і блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №48 ад 21.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *