И кладбищу нужен хозяин…

Общество

Сум ля святых слупкоў…
У рэдакцыю пазваніў К. І. Багданаў з Шуміліна і паскардзіўся: да могілак, што ў вёсцы Баёўка, не прабіцца, бо зараслі хмызнякамі, побач – трава ў рост чалавека. “А блізіцца свята тройцы, – абураўся ён. – Як прабіцца чалавеку да святых мясцін?”
Скаргу праверылі 15 чэрвеня раніцой. Сапраўды, подступы да могілак, асабліва да першых, ад дарогі, якая вядзе на Ільінцы, параслі травой ледзь не ў рост чалавека. Адразу падумалася пра сенакос, пра вясковых кароў, пра тое, як адваёўвалі некалі сяльчане адзін  у аднаго клок  травы, каб запасціся сенам на зіму. Зараз нікому гэтыя аселіцы і не патрэбны. Праўда, прайшоў да брамы могільніка трактар з касілкай, і цяпер чалавек можа прайсці сюды паўз высокую сцяну травы…
Хто ж павінен даглядаць за аселіцай, сачыць за парадкам? Хутчэй за ўсё, сельсавет, ва ўладзе якога папрасіць у сельгаспрадпрыемства касілку і пакласці траву. Гэта пацвердзіў і старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў. “Да свята тройцы касілі і самі людзі, і мы прасілі, – тлумачыць кіраўнік. – Пішу паперы, каб прыняла ўсе нашы могільнікі  УП ЖКГ.  Пакуль жа прадпрыемству перадалі 5 з 18, што на нашым балансе”.
Але ж каб справа была толькі ў подступах да могілак. Параслі (па стану на 15 чэрвеня) і магілкі – дзікай травой, хмызнякамі, адросткамі бэзу, і ўсё гэта на сумленні тых, у каго пахаваны тут родзічы. Нямала могілак маюць занядбаны, сіратлівы, скажам так, выгляд. У свой час могільнікі былі абгароджаны, няхай і рэдзенькім штыкетам, аднак выглядала ўсё тут дагледжана. Зараз з-за зараснікаў не відно і агароджы. На могілках, што ад дарогі, хмызняк, дзікая трава, тут высіцца некалькі тоўстых асін, якія просяць бензапілы.
Словам, і могілкам патрэбны гаспадар…
Мікалай  БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *