10 октября – День работников культуры

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны культуры!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Шуміліншчына – край з багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі. Тут на культурнай ніве працуюць нястомныя работнікі духоўнага адраджэння: спецыялісты клубнай справы, кіраўнікі фальклорных калектываў, бібліятэкары, музейныя работнікі, народныя майстры і ўмельцы.
Дзякуючы вашаму таленту і натхненню, працавітасці і прафесіяналізму, наш раён займае дастойнае месца ў культурным жыцці вобласці, робіць важкі ўклад у агульнанацыянальную культуру Беларусі. Няхай ніколі не пакідае вас добры настрой, жаданне дарыць цеплыню і радасць людзям. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых новых творчых здзяйсненняў.

Надрукавана ў №78 ад 8.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *