Плохая работа – низкая зарплата – плохая работа… Как разорвать замкнутый круг?

Экономика

І даяркі аб’явілі пратэст…
Тэма выплаты заработнай платы – пад асаблівым кантролем дзяржавы. Служба дзяржкантролю вядзе пастаянны аналіз гэтай тэмы, выкрывае факты затрымкі заработнай платы, інфармуе пра меры пакарання вінаватых службовых асоб.
І ў сувязі з гэтым выклікае трывогу, што факты затрымкі заработнай платы ці няпоўная яе выплата ёсць і ў нашым раёне. Вось і падчас наведвання жывёлагадоўчай фермы ў Сіроціне (КУСГП “Сіроцінскі”) даяркі расказалі журналісту, што ім часткова яшчэ нявыплачаны заробак за красавік.
Каб  разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся да галоўнага бухгалтара “Сіроцінскага” В. В. Кавалёвай. Як патлумачыла Валянціна Віктараўна, частка заробку за красавік была выплачана, а на рэшту літаральна на мінулым тыдні  “давалі прадукцыю “Вітконпрадукта”. Так што даўгі за красавік засталіся невялікія, ды і тое не ва ўсіх.
Сітуацыю, якая склалася ў “Сіроцінскім”, мы папрасілі пракаменціраваць У. А. Федаськова, які  выконвае абавязкі дырэктара гаспадаркі. “Зарплату трэба заробіць, – разводзіць рукамі Уладзімір Аляксандравіч. – А ў нашай гаспадарцы малака дояць менш, чым у мінулым годзе. Калі летась  надой на карову складаў 11,2 кілаграма, то ў гэтым годзе – 8,4 кілаграма. А на ферме Сіроціна  доім 11,5 літраў на карову (летась было 12,1 літра).    Крэдыты банка на выплату зарплаты не атрымалі. Вось таму і аказаліся ў такім катастрафічным  становішчы”.
А ўвогуле калектыў на ферме Сіроціна, па словах кіраўніцтва гаспадаркі, падабраўся не вельмі надзейны: часта заглядваюць у бутэльку і не выходзяць на работу. А нядаўна даяркі фермы Сіроціна наогул аб’явілі пратэст  супраць несвоечасовай выплаты заработнай платы  і перасталі даіць кароў у абед, фактычна перавялі дойны статак у разгар самых вялікіх надояў на двухразовае даенне.
Вось і атрымліваецца замкнёнае кола: ёсць калектыўны дагавор, згодна з якім кожны работнік мае права  атрымліваць заработную плату. Але ёсць і факты нізкага плёну ў рабоце, парушэння працоўнай дысцыпліны, п’янства на рабочым месцы… Ці разарве гэтае ганебнае кола кіраўніцтва “Сіроцінскага”?
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



4 комментария по теме “Плохая работа – низкая зарплата – плохая работа… Как разорвать замкнутый круг?

  1. Усё як у анекдоце:» Вы робіце выгляд, што нам плоціце, мы робім выгляд, што працуем». Каб людзі працавалі сумленна, ім плаціць заробленае трэба сумленна. Бо заробкі ў тых даярак, мяркую, капеечныя. Але заробілі — заплаці. І не кумпячкамі курынымі. Адзенне купляць, за дровы плаціць, за пуцёўку ў лагер — кумпякі несці. Кажуць, грошы прап’юць — так кумпякі прап’юць хутчэй.

  2. Мабыць даяркі не ведаюць, што:
    У Працоўным кодэксе ёсць артыкул 142, які вызначае адказнасць працадаўцы за парушэнне выплаты заработнай плаце.
    Калі затрымка заработнай платы склала больш за 15 дзён, то работнік мае права прыпыніць працу, апавясціўшы працадаўцы ў пісьмовай форме. Таксама работнік мае права адсутнічаць на сваім працоўным месцы да выплаты яму заработнай платы.
    За парушэнне тэрмінаў выплат прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 4 да 20 базавых велічынь, а юрыдычнай асобе давядзецца заплаціць да 100 базавых велічынь.

  3. Калі не ведаеце самі, дык не падманвайце людзей. Ніякіх такіх правоў, што вы пішаце, у Працоўным кодэксе няма. Артыкул 142 — пра работу ў выхадныя дні. Зарплата павінна плаціцца сваечасова, але спрэчныя пытанні неабходна вырашаць у адпаведнасці з заканадаўствам.
    Да таго ж, работнік у нецвярозым стане не дапускаецца да работы, а прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, аж да звальнення.

  4. Я не юрыст,а звычайны абывацель, таму маю права на памылку. Каго небудзь уводзіць у зман — нават такія думкі ў галаву не прыходзяць.Магчыма гэта быў не нумар артыкула, а які небудзь параграф, каментуемы юрыстконсультам. Так скапіравался.
    Што да заканадаўства — вы ж самі ведаеце. Зверху прымаюць адін закон,а пакуль ён да глыбінцы дойдзе — абрасце рознымі палажэннямі,інструкцыямі,дапаўненнямі, параграфамі, падзаконнымі актамі, дэкрэтамі і г.д.
    Прынцыпова нумары артыкулаў тут не важныя. Галоўнае, што на адміністрацыю таксама шмат рычагоў уздзеяння. Вось тут ёсць каментарыі юрыстаў да адказнасці з боку кіраўнікоў.Там артыкулаў хапае і усе яны падобныя адзін да аднаго….
    http://www.busel.org/naviny/text/36.htm
    «Ответственность за нарушение нанимателем или уполномоченным должностным лицом нанимателя порядка и сроков выплаты заработной платы предусмотрена частью первой ст.9.19 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях. Указанные нарушения влекут наложение штрафа на нанимателя или уполномоченное должностное лицо нанимателя в размере от 4 до 20 базовых величин, а на юридическое лицо — до 100 базовых величин.»

    Татьяна Рахубо, главный юрисконсульт отдела трудового законодательства юридического управления Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь
    Яшчэ:
    http://pravo.kulichki.com/dop/plan/plan0228.htm
    http://www.neg.by/publication/2003_07_11_2629.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *