Новая победа ФК «Шумилино». Борьба продолжается

Новости Спорт, туризм

3:1. Малайцы!
Матч, які правёў ФК “Шуміліна” дома ў нядзелю супраць “Ураджаю” з Ноўкі, меў для нашых футбалістаў выключна важнае значэнне. (Дарэчы, матч быў прысвечаны памяці трэнера Анатоля Завадскага).
Па-першае, віцябляне былі прамымі нашымі канкурэнтамі ў турнірнай табліцы (“Ураджай” меў на адно ачко больш і апярэджваў “Шуміліна” на турнірны радок). Таксама перамога ў матчы адкрывала добрыя магчымасці барацьбы за тройку ў групе, а вось паражэнне  практычна выключыла б каманду з далейшай барацьбы.
Першыя хвілін дзесяць сустрэчы каманды прызвычайваліся адна да адной, гулялі практычна “без варот”. Паціху на полі пачалі ўзнікаць і вострыя моманты. На флангах ФК “Шуміліна” добра дзейнічалі Алег Прыгун і Юрый Рацкун, менавіта з імі часта і не спраўляліся абаронцы “Ураджаю”. Шумілінскія ж абаронцы дзейнічалі ўпэўнена, іх дробныя “грашкі” добра падчышчаў галкіпер  Павел Барысаў. На 30-й хвіліне матча шумілінскія футбалісты правялі добрую атаку і Алег Шульжынскі адкрыў лік. Пасля гэтага гульня супакоілася. Праўда, у канцы тайма на 45-й хвіліне гэты “спакой” узарваў наш капітан Аляксандр Янкевіч, які метраў з 30 паклаў мяч у вароты і зрабіў лік 2:0.
Другі тайм пачаўся з атак “Ураджаю”. Госці прыціснулі гаспадароў да варот.Хвілін трыццаць віцебскія футбалісты гулялі ля нашай штрафной, “Шуміліна” практычна ўсёй камандай абаранялася, адказваючы рэдкімі контратакамі. І ўсё-такі віцябляне дамагліся свайго, забілі гол, зрабіўшы лік 2:1. Але нашы футбалісты не зламаліся. Гучна пра сябе на полі заявілі абаронцы. Падчас аднаго з рэйдаў у чужую штрафную госці збілі абаронцу Аляксандра Саўчанку. Пенальці рэалізаваў абаронца Аляксандр Архіпаў.
ФК “Шуміліна” – “Ураджай” (Ноўка) – 3:1. Нашы футбалісты працягваюць барацьбу за трэцяе месца ў групе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



1 комментарий по теме “Новая победа ФК «Шумилино». Борьба продолжается

  1. сейчас мы на четвертом с 6 очками, на первом лиозно 10 очков..разница минимальна, ведь между каждой из команд отставание всего в одну ничью

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *