В пляжном футболе «Новополоцк» оказался сильней

Спорт, туризм

Перамог «Наваполацк»
У суботу ў Амбросавічах прайшло адкрытае першынство раёна па пляжным футболе. Турнір прайшоў у чацвёрты раз, раней пераможцамі станавіліся наваполацкія, шумілінскія і мікіціхінскія футбалісты.
За перамогу змагаліся пяць каманд – “Наваполацк”, “Форвард”, “Обаль”, “Шуміліна” і “Гарадок”

. ФК “Шуміліна”, якое выступала ў эксперыментальным скла-дзе, пасля перамогі па пенальці над наваполацкімі футбалістамі ўпэўнена ішоў да перамогі. Але не ўдалося: у матчы супраць “Форварду”, у якім сабраліся маладыя шумілінскія футбалісты, здарылася нечаканасць – моладзь вырвала перамогу ў асноўны час. Такі вынік вывеў на першае месца “Наваполацк”, другое месца ў ФК “Шуміліна”, трэцяе – у абальчан.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *