Работа «под напряжением» – будни службы электросетей

Общество

Першая хваля навальніц схлынула…
Ферма за вёскай  Цаўі. Сюды, на асфальтавую пляцоўку, падруліла машына раёна электрасетак з брыгадай электраманцёраў.
Майстар РЭС Аляксандр Яўгенавіч Гапоненка, брыгадзір электраманцёраў Сяргей Яўгенавіч Самайловіч па  стромай лесвіцы падняліся ўверх на пляцоўку электрападстанцыі: трэба абясточыць пэўныя ўчасткі ліній электраперадач, каб можна было праводзіць планавы капрамонт.
Неўзабаве А. Я. Гапоненка і С. Я. Самайловіч спускаюцца па лесвіцы ўніз. Фатаграфуем брыгаду № 2. Размаўляем. Гаворка пра характар работы прадпрыемства, пра тыя навальніцы, якія прашумелі над раёнам і нарабілі бяды…
– Напружаная ўсё-такі ваша праца, – закідваю “пробны шар”, каб разгаварыць электрыкаў. Тыя смяюцца ў адказ:
– Прывычка. Сёння ўсё ў норме, надвор’е, нібы пад заказ. А было ж…
Было, што даводзілася працаваць па 16 гадзін, уставалі ноччу ў 2 гадзіны. Калі маланка, калі навальніца – рамантаваць нельга. Выязджалі пасля таго, як схлыне пік непагадзі. А быў жа ўраган, калі крышыліся дрэвы, рвала правады. Рамонтныя брыгады спяшаліся на дапамогу аварыйнай службе…
– Першая хваля навальніц схлынула, – гаворыць майстар А. Я. Гапоненка. – У канцы мая – у чэрвені ў нас яны кожны год. А яшчэ, можа, і не апошнія хваляванні: кожны раз здараюцца навальніцы падчас “Славянскага базару ў Віцебску”.  Мы іх не чакаем, але заўсёды гатовы да “бою”…
Размаўляць доўга няма часу: пара за работу. Побач з машынай стаіць вышка-пад’ёмнік, і неўзабаве машыны кратаюцца з месца. Працоўны дзень набірае абароты. Напружаны, хаця і звычайны…
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *