Трудовое законодательство. Если женщина учится и работает

Вопрос-Ответ

Калі жанчына вучыцца і працуе…
Жанчына вучыцца ў аспірантуры і адначасова працуе ў арганізацыі па працоўнаму дагавору. Ёй выдадзены лісткі непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем і па цяжарнасці і родах. Ці прызначаецца дапамога па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах па месцы работы?
–    Спецыяльным Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, устаноўлена, што жанчынам, якія вучацца на дзённай форме і атрымліваюць адукацыю ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне паслявузаўскай адукацыі, і сумяшчаюць вучобу з работай, дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца і выплачваецца па месцы вучобы. Разам з тым, жанчына мае права на дапамогу па часовай непрацаздольнасці па месцы работы, калі там выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне (п. 2 Палажэння).
Жанчына выхоўвае дзіця ва ўзросце да паўтара года. Выйшла на работу на няпоўны працоўны дзень. Наймальнік прадастаўляе ёй дадатковы перапынак для кармлення дзіцяці на адну гадзіну з аплатай па сярэдняму заробку. Яна падала лісток непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем. Як вылічваецца дапамога па часовай непрацаздольнасці? За якую колькасць гадзін прызначаецца дапамога (зыходзячы з сямі ці васьмі гадзін у дзень)?
– Згодна з арт. 267 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да паўтара года, прадастаўляюцца акрамя агульнага перапынку дадатковы час для кармлення дзіцяці. Гэтыя перапынкі ўключаюцца ў працоўны час і аплачваюцца па сярэдняму заробку. Згодна з п. 35 Палажэння дапамога па часовай непрацаздольнасці назначаецца за прапушчаныя па графіку работы працоўныя дні, засведчаныя лістком непрацаздольнасці. Улічваючы вышэйазначанае, дапамога па часовай непрацаздольнасці жанчыне назначаецца за прапушчаныя ў сувязі з часовай непрацаздольнасцю працоўныя гадзіны, у тым ліку гадзіны перапынку для кармлення дзіцяці (8 гадзін у дзень). Пры вызначэнні сярэднегадзіннага заробку для назначэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці перапынкі для кармлення дзіцяці і аплата іх па сярэдняму заробку на падставе п. 35 Палажэння выключаюцца.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *