Спрашивали – отвечаем: штакет дешевле в райбыткомбинате, а поросёнка можно купить в Пальминке

Актуалии Вопрос-Ответ

Дзе купіць парася?
Паколькі на свінагадоўчым комплексе ў Добрыне аднаўляюць пагалоўе да планавай запоўненасці і не прадаюць парасят, многія гаспадары пытаюцца: а дзе купіць парася?  Гэтае пытанне мы адрасавалі галоўнаму спецыялісту райсельгасхарчу Р. У. Валадзько.
“Парасят можна набыць ў суседнім Гарадоцкім раёне, – расказаў Руслан Уладзіміравіч. – Іх прадаюць на свінагадоўчым прадпрыемстве «Паўночнае» ў Пальмінцы, цана за 1 кг жывой вагі – 35 тысяч рублёў. Парасяты прадаюцца па запісу. За даведкамі звяртацца ў рабочы час па тэл. 8(02139)3-26-39”.
Як патлумачыў намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Віцебскага КХП В. В. Міхайлаў, і добрынскі комплекс мяркуе пачаць продаж парасят ужо ў першай палове красавіка.
Дзе купіць штыкет?
Сапраўдны гаспадар ужо дбае пра навядзенне парадку на падворку. Пра тое напрыклад, як адрамантаваць агароджу або замяніць некалькі пралётаў. І многія  пытаюцца: а дзе купіць штыкет?
“У райбыткамбінаце, – падказвае яго дырэктар В. П. Бабічаў. – У нас самыя танныя цэны: адна штыкеціна каштуе 2200 рублёў. Пралёт агароджы даўжынёй у тры метры можна набыць за 55550 рублёў, двухмятровы драўляны слуп каштуе каля дзесяці тысяч рублёў”.
Вырабляюць пралёты агароджы і ў дрэваапрацоўчым цэху камунгасу. Як расказаў в. а. дырэктара УП ЖКГ А. М. Догель, драўніны хапае.  Штыкетнік робяць пад заказ, цэны залежаць ад віду драўніны, шырыні, вышыні і таўшчыні штыкетніку. А адзін трохмятровы пралёт агароджы вышынёй 1,2 метра каштуе амаль сто тысяч рублёў.
Па заказу вырабляюць штыкет і ў ПМК-70. Праўда, як расказаў майстар прадпрыемства В. І. Буйко, у гэтым годзе яшчэ ніхто не звяртаўся. Тут адна штыкеціна даўжынёй 120 сантыметраў будзе каштаваць 3080 рублёў.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *