Юные таланты Шумилинщины

Культура Молодёжь Образование

“Шумілінская зорачка”
Адбыўся другі рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет”. На гэтым конкурсе добра выступілі вучаніцы Шумілінскай школы мастацтваў. Выхаванцы А. І. Скорынавай Елізавета Дземянёва і Ксенія Храмцова за выкананне музычных кампазіцый на цымбалах (беларускіх танцаў “Падыспань” і “Мазурка”, а таксама рускай народнай песні “Уздоўж па рэчцы”) узнагароджаны дыпломам другой ступені.
Дарэчы, Елізавета Дземянёва (на здымку) – неаднароазовая ўдзельніца абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. А нядаўна “шумілінская зорачка” выручыла і групу самадзейных артыстаў райбальніцы, якія ездзілі на абласны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці. Такі конкурс ладзіцца кожны год, а  прымаць удзел у ім могуць як работнікі ўстаноў аховы здароўя, так і іх дзеці. І вось Елізавета Дземянёва, мама якой працуе ў райбальніцы, паехала на абласны конкурс разам з канцэртмейстрам школы мастацтваў А. С. Пахоменка. Паехала і перамагла:  выступленне юнай цымбалісткі было ацэнена на  выдатна –  яна ўзнагароджана дыпломам  “За лепшае інструментальнае выкананне” ў абласным галіновым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці. У дадатак Ліза атрымала прэмію памерам у семсот тысяч рублёў.  Але, на думку А. І.Скорынавай, самыя вялікія перамогі “шумілінскай зорачкі” яшчэ наперадзе.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *