Дети Шумилинщины отдыхают в оздоровительных лагерях

Актуалии Образование Общество

Пра “Пунсовы ветразь” і школьныя лагеры
Лета – цудоўны час для адпачынку і аздараўлення. І многія дзеці дзеля гэтага адпраўляюцца ў аздараўленчыя лагеры.
У пятніцу  закончылася першая змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Пунсовы ветразь”, што ў Лескавічах. Як расказала старшая выхавальніца Н. П. Паласухіна, у першую змену ў лагеры  адпачылі 54 чалавекі, прычым, пераважная большасць дзяцей  – з апякунскіх і прыёмных сем’яў (каля 80%).
Першая змена мела турысцка- краязнаўчы кірунак. Дзецям запомніліся  пешаходна-аўтобусны паход у Шуміліна, у Дом рамёстваў, дзе ім прапанавалі  майстры-класы падарожжа ў Горкі да Вялікага каменя,  турзлёт “Лета-2013”.
Было шмат і забаўляльных праграм. Зразумела, што даспадобы  дзецям быў той час, калі яны бавіліся на возеры.
Адным словам, багата самых яркіх ўражанняў падарыла дзецям першая змена, на памяць застануцца і каштоўныя падарункі, які атрымаў кожны адпачываючы.
У пятніцу,  12 ліпеня ў Лескавічах адкрыецца другая змена, падчас якой будуць адпачываць звыш 100 дзетак з нашага раёна.
*  *  *
Многія дзеці весела і карысна бавяць час у школьных аздараўленчых лагерах. Так, у рэдакцыю прыйшоў ліст ад Вікторыі Івашкевіч, у якім яна расказвала як цудоўна адпачывалі дзеці ў школьным лагеры “Лоўша”, які працаваў на базе Лаўжанскай школы. Асабліва запомніўся  апошні тыдзень адпачынку. У прыватнасці Вікторыя Івашкевіч піша:
“Апошні тыдзень у нашым лагеры быў прысвечаны алімпійскім гульням. Першы дзень алімпійскага тыдня пачаўся з малюнкаў на асфальце “Я і Алімпіяда”. Вельмі цікава прайшла гульня “Салодкае дрэва”.
Прайшлі ў нас “Дзень бегуна” і “Дзень скакуна”, “Вясёлыя старты” і конкурс “Самы-самы”. У апошні дзень атрымалі дыпломы і “алімпійскія” медалі.
*  *  *
Як паведпміла  галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Д. І. Кахтэнка , у 13 установах адукацыі былі арганізаваны 13 школьных аздараўленчых лагераў. На першай змене (11 чэрвеня – 1 ліпеня) адпачылі больш за 400 дзяцей. На другой змене (9 ліпеня – 29 ліпеня) школьныя лагеры будуць у трох школах, у якіх  адпачнуць каля ста дзяцей. На трэцяй змене (30 ліпеня – 19 жніўня) школьныя лагеры будуць у пяці ўстановах адукацыі, у якіх адпачнуць больш за сто дзяцей.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2013.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *