На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Пра корманарыхтоўку і храм у Шуміліне
Пытанням нарыхтоўкі зялёнай масы, добраўпарадкавання фермаў, а таксама падрыхтоўкі тэхнікі да жніва была прысвечана абласная селектарная нарада, якую правёў учора намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Э. М. Дзям’янаў.
Гэтыя ж пытанні знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай улады. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны трымае ход работ пад асабістым кантролем. Праводзячы пашыраную нараду ў мінулы чацвер і ўчора, Уладзімір Пятровіч падкрэсліў неабходнасць стварэння надзейнай кармавой базы, каб быць упэўненымі ў заўтрашніх надоях і дабрабыце аграрыяў.
З раённай трыбуны да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікоў малога бізнесу звярнуўся благачынны Шумілінскага раёна пратаіерэй айцец Фёдар Пучынски. Ён адзначыў, што разам мы ўсе робім богаўгодную справу – будуем праваслаўны храм, падзякаваў усім, хто ўнёс пасільны ўклад у будаўніцтва царквы, выказаў спадзяванне, што добрая справа набудзе яшчэ большы размах. Калі і далей будзе дапамога людзей, за месяц рэальна ўзвесці сцены храма, сказаў айцец Фёдар.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2013.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *