На внеочередном заседании райисполкома: в центре внимания – подготовка к жатве

Актуалии Президент

Лета ж, як вядома, кароткае
8 ліпеня адбылося нечарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Нагодай для яго правядзення, як адзначыў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, стала неабходнасць каардынавання на раённым узроўні некаторых відаў работ, у першую чаргу сельскагаспадарчых.
У раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў, рамонт уборачнай тэхнікі, наспела і сама уборка, гаспадаркі пачалі ўбіраць азімы рапс, шматгадовыя травы. Не здымаюцца з парадку дня і пытанні навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў.
Гэтае наслаенне работ у аграрным сектары патрабуе дадатковых сіл, дзейснай дапамогі шэфаў. Лета ж, як вядома, кароткае, на дажджы шчырае менавіта падчас уборкі, і летні час на вёсцы – сапраўды залаты.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў паведаміў, што на Шуміліншчыне трэба ўбраць 27515 гектараў палеткаў, у тым ліку 17040 га зерневых і зернебабовых, 3653 га  крыжакветных, 1100 га насенных траў, 703 га ільну, 4700 га кукурузы, 150 га бульбы. Не сакрэт, адзначыў Васіль Цімафеевіч, што на сяле не хапае рабочых рук.
У сувязі з гэтым райвыканкам прыняў рашэнне накіраваць на перыяд уборкі з гарадскіх арганізацый вадзіцеляў, механізатараў, аператараў сушыльных установак, повараў, іншых спецыялістаў.
На пасяджэнні быў таксама абмеркаваны ход выканання даручэнняў старшыні райвыканкама. У. П. Куранны адзначыў нізкую выканаўчую дысцыпліну некаторых кіраўнікоў, Уладзімір Пятровіч лічыць недаравальнай сітуацыю, калі некаторыя даручэнні не выконваюцца месяцамі. І ў такіх выпадках дысцыплінарная адказнасць непазбежная.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *