Редакция выступила – что сделано

Общество

“Даяркі аб’явілі пратэст”
У №49 за 25 чэрвеня бягучага года у газеце быў надрукаваны артыкул “Даяркі аб’явілі пратэст…”, у якім ішла размова пра затрымкі заработнай платы ў КУСГП “Сіроцінскі”. Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам в. а. дырэктара “Сіроцінскага” У. А. Федаськова, у якім паведамляецца, што заработная плата за май 2013 года, уключаючы нявыплачаную частку за красавік, выплачана ва ўстаноўленыя тэрміны ў поўным аб’ёме.
“Калі б была магчымасць не скардзіцца”
У артыкуле “Калі б была магчымасць не скардзіцца”, апублікаваным у № 43 ад 4 чэрвеня бягучага года, размова ішла пра нездавальняючую работу магазіна ў вёсцы Язвіна. У адказе, за падпісам старшыні праўлення Шумілінскага райспажыўтаварыства Л. С. Доктаравай паведамляецца, што артыкул быў абмеркаваны на пасяджэнні праўлення, прыняты шэраг мер, накіраваных на недапушчэнне фактаў парушэння правілаў гандлю. Прызначаны адказныя асобы, якія будуць кантраляваць асартымент тавараў у магазіне, праводзіць маніторынг захавання рэжыму работы, выканання касавай дысцыпліны. З прадаўцом магазіна праведзена гутарка па павышэнні культуры абслугоўвання і захаванні правілаў гандлю.
На скаргу жыхаркі Обалі Н. Я. Барзовай (№43 ад 4 чэрвеня 2013 г.) на дах, які цячэ пасля дажджоў, ва УП ЖКГ адказалі, што рамонт даху пасля зімовага перыяду праведзены. Але каб закрыць пытанне канчаткова, патрэбна зрабіць капітальны рамонт даху. Толькі вось у планы на капітальны рамонт да 2015 года дом №15 па вуліцы Першамайскай не ўключаны. Так што трэба чакаць і выклікаць работнікаў камунгасу, калі будзе заліваць пасля дажджоў.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *