Делегация районной организации Белорусского общества инвалидов вернулась с торжеств, посвящённых 90-летию ОО «БелОИ»

Общество

На ўрачыстасці – у  Мінск
6 ліпеня Цэнтральнае Праўленне ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” запрасіла сваіх членаў, сяброў, партнёраў на ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння грамадскай арганізацыі.
Да свайго юбілею Беларускае таварыства інвалідаў прыйшло даволі масавым аб’яднаннем. Сёння “БеТІ” аб’ядноўвае каля 60 тысяч чалавек – гэта 793 пярвічныя, 92 раённыя, 9 гарадскіх і 13 аб’яднаных арганізацый інвалідаў, 99 унітарных прадпрыемстваў, на якіх працуе 4428 чалавек, з іх каля 2,5 тысячы – інваліды, 2 установы рэабілітацыі інвалідаў і газета “Разам”.
Пабывала на галоўных сталічных мерапрыемствах і дэлегацыя Шуміліншчыны (25 чалавек) на чале са старшынёй раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Л. М. Нагібавай.
Паездка стала магчымай дзякуючы разуменню і падтрымцы кіраўніцтва раённага аддзела адукацыі, расказала Любоў Мікалаеўна Нагібава Спецыяльна для паездкі дэлегацыі ў Мінск быў выдзелены аўтобус. Наведванне сталіцы атрымалася цікавым. І, канешне ж, незабыўным. Для некаторых, між іншым, гэта быў першы візіт у сталіцу.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *