Захотели букетик первоцветов — готовьтесь заплатить штраф

Актуалии Общество Экология

Не рвіце першацветы!

З прыходам вясны ў нашых лясах з’яўляюцца яркія і доўгачаканыя першыя кветкі. Гэта першацветы. У Беларусі расце шмат першацветаў, сярод якіх ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, збор якіх забаронены і караецца штрафнымі санкцыямі. Гэта ветраніца лясная, пярэсна (купальница – рус.) еўрапейская, сон-трава (прострел – рус.) лугавая і раскрытая, раўнаплоднік пылюшнікавы, фіялка багністая.
Сярод першацветаў ёсць віды са Спіса раслін і грыбоў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове. Да іх адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясенні, пралеска высакародная, чубатка полая.
Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Збіраючы і прадаючы першацветы, мы губім іх, а набываючы – заахвочваем браканьераў.
Артыкулам 15.8 КаАП РБ прадугледжаны штрафныя санкцыі. Так, парушэнне патрабаванняў па ахове дзікай жывёлы і дзікарастучых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, ці месцаў іх пражывання і вырастання альбо іх нямэтавае выкарыстанне вядуць да накладання штрафу на грамадзяніна ў памеры ад 10 да 30 БВ, на ІП – ад 20 да 150 БВ, на юрасобу – ад 25 да 500 БВ. Самавольнае знішчэнне дзікарастучых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, і ўсе дзеянні, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэння колькасці ці парушэння асяродку іх вырастання, вядуць да штрафу: на грамадзяніна – ад 20 да 50 БВ, на ІП – ад 25 да 200 БВ, на юрасобу – ад 35 да 1000 БВ.
Не трэба рваць рэдкія вясеннія кветкі на букеты, лепш любавацца імі, захоўваючы прыгажосць натуральнай прыроды для будучых пакаленняў.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №33 ад 28.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *