Рейд «Семья без насилия». Мальчик стоял в углу на коленях на крупе

Общество Семья

Хлочык стаяў на каленках у куце на крупах
Падчас апошняга штотыднёвага рэйду “Сям’я без насілля” члены міжведамаснай групы наведалі 19 сям’яў, якія пражываюць у Добрыне, Мікіцісе і Пабедзе. Як жывецца малым? Ці клапоцяцца бацькі? Ці ёсць што дома паесці? На гэтыя пытанні і звярталі ўвагу члены камісіі.
Напачатку завіталі ў Добрына. У сем’ях, што наведалі, парадак. А ў поле зроку трапілі  маладыя бацькі за тое, што злоўжывалі спіртным. Пастаянны кантроль за неблагана-дзейнымі сем’ямі прыносіць  плён. Бацькі задумаліся пра свае паводзіны, а некаторыя проста баяцца, што могуць застацца без дзяцей. Такую ж карціну пабачылі і ў Мікіцісе: парадак, цвярозыя бацькі і шчаслівыя малыя.
Але ўвесь пазітыў і станоўчыя эмоцыі зніклі, калі наведалі апошнюю сям’ю ў Мікіцісе. Сустрэў бацька. Смурод спіртнога моцным шлейфам цягнуўся за мужчынам. Гаспадар адразу паставіў ўсе кропкі над і: “У нас усё добра, ніякіх праблем няма”. “А дзе дзеці?”, – запыталіся. “Сына пакараў за дрэнныя паводзіны ў дзіцячым садзіку!” – з гонарам адказаў бацька. Убачылі, што малы стаіць на каленках у куце на крупах. Мужчына пачаў расказваць пра свае “метады выхавання”, у якіх галоўнае  – фізічнае насілле. Склалася ўражанне, што мужчына самарэалізуецца за кошт здзекаў над малымі.
Далей – больш. Мужчына прад’явіў прэтэнзіі ўсім і ўсяму. Заявіў, што яго спрабуюць развесці з жонкай, асіраціць сына і літаральна выганяюць з Мікіціхі.  Праўда, ён забыўся расказаць пра тое, што любіць выпіць, што п’яным  можа “выхоўваць” сваю сям’ю і  з дапамогай… сякеры.
Як адзначыла старшыня Лаўжанскага сельвыканкама С. П. Кійко, гэтая сям’я на асаблівым кантролі з-за паводзінаў самога мужчыны.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №57 ад 23.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *