Шумилинцы привезли в Сенно свой опыт работы

Актуалии Новости Общество

Завезлі вопыт у Сянно

Даўно і плённа працуе ў Шумілінскім раёне раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Яе называюць вядучай не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Менавіта таму кіраўніцтва абласнога аб’яднання “БелТІ” звярнулася да шумілінцаў з просьбай дапамагчы стварыць аналагічную арганізацыю ў Сенненскім раёне – тут і яшчэ ў трох раёнах яшчэ няма такіх аб’яднанняў.
Актыў раённай арганізацыі “БелТІ” на чале з Любоўю Нагібавай з усёй адказнасцю ўзяўся за справу: запісалі спецыяльны фільм пра тое, як стваралася арганізацыя ў Шуміліне, якая патрэбна дакументацыя, падрыхтавалі таксама канцэрт.
Нядаўна шумілінская дэлегацыя пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянцінай Навіцкай накіравалася ў Сянно.
Сустрэча з удзелам прадстаўнікоў абласной арганізацыі “БелТІ”, аддзелаў і ўпраўленняў мясцовага райвыканкама, грамадскасці Сенненскага раёна прайшла плённа. Сенненцы былі вельмі ўдзячны за багаты вопыт, якім шчодра падзялілася Шумілінская арганізацыя, за парады і падказкі, а таксама за шумілінскія “Вячоркі” з жартамі, песнямі і танцамі.
Аліна ПЯТРОВА.

Фота Святланы БАЛАШЭЎСКАЙ.

Надрукавана ў №28 ад 07.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *