В Шумилинском районе прошли «Зажинки»

Актуалии Сельское хозяйство

Добры дзень, ніва! Добры дзень, жніво!
У мінулую суботу, 20 ліпеня, у ААТ “Лаўжанскае” адбылося свята “Зажынкі”.
На тэрыторыі майстэрні ў Мікіцісе  святочна і весела. Цікавую праграму “Зажынак” з народнымі песнямі і павер’ямі падрыхтавалі работнікі Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і  вольнага часу і народны сямейны ансамбль “Забава” гэтага ж Цэнтра.
“Добры дзень, ніва! Добры дзень, жніво!” – натхнёна гучаць словы вядучых. Гэта заклік да хлебаробаў у час убраць зерне.  А работа наперадзе сур’ёзная, адзначае ў сваім выступленні дырэктар гаспадаркі В. М. Долгі, трэба ўбраць 2040 гектараў яравых зерневых і зернебабовых. “Жніво будзе нялёгкім, але мы справімся, –  кажа Вячаслаў Міхайлавіч. – Камбайны ў нас практычна ўсе новыя, механізатары на-дзейныя, не першы год за штурвалам”.
Слова трымае галоўны спецыяліст райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.  Яна віншуе ўсіх камбайнераў з пачаткам жніва, разам з тым нагадвае  пра тэхніку бяспекі: “Памятайце, што вашы сем’і хочаць вас бачыць жывымі і здаровымі, таму будзьце ўважлівымі і акуратнымі і беражыце сябе”. Ад райкама прафсаюза і мясцовай гаспадаркі ўсім камбайнерам уручаюцца падарункі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах завязваюць камбайнерам святочныя стужкі з надпісам “Жніво-2013”, падносяць па традыцыі святочны каравай і квас.
Іерэй Уладзімір Пучынскі чытае малітву, якая дапамагае чалавеку ў рабоце, асвячае зернеўборачную тэхніку. І камбайнеры накіроўваюцца ў Доўгую Ніву – там хіляцца долу налітыя каласы азімай пшаніцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №57 ад 23.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *