Состояние, ремонт, очистка колодцев и качество воды в них были в центре внимания президиума Шумилинского районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Калодзеж, калодзеж, дай вады напіцца…
Ад вады ўсё наша жыццё. Лішне казаць, якую чароўную сілу надавалі вадзе (прытым чыстай, як сляза, крынічнай) нашы далёкія продкі, як сёння многія з нас шукаюць  закінутую крынічку і толькі з яе бяруць ваду для піцця. Бо разумеюць, што чыстая прыродная вада дае здароўе, брудная, даруйце, запаскуджаная адбірае яго.
Аб гэтым занепакоена гаварылі, даходзячы да кораня праблемы, на чарговым пасяджэнні прэзідыума райсавета, якое вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Калодзежная вада – тэма для гаворкі, якая прасілася не сёння і не ўчора. Праблема занядбання грамадскіх студняў, ачысткі іх ад бруду, магчымасць зарабіць на  паслузе камунальнікам паўстала востра.
Пачала  размову І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна канстатавала: у 253 вёсках і мястэчках раёна 1214 калодзежаў, прычым усяго 247 з іх – грамадскія, астатнія звыш 900 – у прыватных руках.  Праўда, да нас даўно прыйшла цывілізацыя  ў форме водаправода, які “завітаў” да гаспадыні прама на кухню. Аднак у маленькіх вёсках  ратуе па-ранейшаму калодзеж.
З інфармацыяй аб стане вады ў шахтавых калодзежах выступіў галоўны санітарны ўрач раёна В. Р. Бурэнь. Валерый Рафаілавіч засяродзіў увагу на некалькіх галінах праблемы. Па-першае, аналіз вады з калодзежаў. Пробы вады павінны дастаўляць у баклабараторыю санэпідслужбы раёна самі камунальнікі. Аднак  яны  калі і прывозяць пробы, то ад выпадку да выпадку. Няма сістэмы, не выконваюцца графікі.  Праблема – на сумленні мясцовых участкаў ЖКГ, кіраўнікі якіх бываюць у Шуміліне нярэдка.  І другая праблема, у якой вырасла, даруйце, барада, – стварэнне брыгады ці звяна па ачыстцы калодзежаў. Нашы дзяды чысцілі іх самі, уручную. Сёння да нашых паслуг магутная тэхніка,  таму гаварыць пра цяжкасці ў  плане  стварэння такой брыгады проста несур’ёзна. Ніхто не сумняваецца, што такая паслуга ў раёне будзе запатрабавана, а на рахунку камунальнікаў з’явіцца не такая ўжо і драбяза, як падае нехта.
Слова далі дырэктару УП ЖКГ раёна І. К. Штуро.  Іван Казіміравіч  выклаў фінансавы складнік праблемы стварэння спецбрыгады, аднак прэзідыум скіраваў рашэнне пытання ў іншае рэчышча: чаму ж не падабраны да гэтага часу людзі, не абучаны па спецыяльнасці? На прадпрыемстве працуе 450 чалавек, і па зарплаце двух чалавек брыгады,   па вялікаму рахунку, праблем не павінна быць. Як можна знайсці выхад і па аўтамашыне. Іншая справа – само жаданне кіраўніцтва УП ЖКГ адкрыць новую  справу. А што брыгада, нарэшце, будзе створана, не сумняваюцца ні прэзідыум райсавета, ні намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, які прымаў удзел у рабоце пасяджэння.
Сышліся ў гаворцы на такім рашэнні: па-першае, брыгадзе ці звяну  – быць,  да 1 верасня правесці дакладны ўлік, інвентарызацыю ўсіх калодзежаў, адбор і прывоз проб вады рабіць згодна з графікам, пададзеным з райсанэпідстанцыі. Важна, каб   факт ачысткі калодзежа, выніку аналізу вады, ці ў норме яна,  стаў  набыткам усіх людзей, хто бярэ з яго ваду.
Абмеркаванне другога пытання – аб рабоце па эфектыўнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў установамі аховы здароўя, развіццю іх пазабюджэтнай дзейнасці –  чытач знойдзе ў бліжэйшым нумары раённай газеты.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



1 комментарий по теме “Состояние, ремонт, очистка колодцев и качество воды в них были в центре внимания президиума Шумилинского районного Совета депутатов

  1. Конечно руководству ЖКХ невыгодно чистить колодцы — много не прикарманишь. а плохо сделаешь — сельчане жалобами завалят

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *