В Шумилинском районе африканской чумы нет, но профилактические меры принимаются

Актуалии Безопасность Экономика

У раёне афрыканскай чумы няма, але…
Тэма афрыканскай чумы свіней сёння вельмі гарачая. Насельніцтва раёна хвалюецца: ці міне зараза нас, як ад яе ўберагчыся, наколькі інфекцыя небяспечная для чалавека? З усімі гэтымі пытаннямі рэдакцыя звярнулася да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна І. У. Галузы.
“Інфекцыя не ўяўляе пагрозы для чалавека, – кажа Іван Уладзіміравіч, – гэта даказана навукай і практыкай. А вось для свінога пагалоўя яна вельмі небяспечная. Практычна 100% свіней, заражаных АЧС, гіне ад інфекцыі.”
Сёння на тэрыторыі Шумілінскага раёна няма ачагоў інфекцыі АЧС, падкрэсліў галоўны ветурач раёна, пад пільным кантролем сітуацыя на свінагадоўчым комплексе ААТ “Віцебскі КХП”, на рынку, дзе ідзе продаж свініны.
Тым не менш назваць становішча спакойным нельга.  І. У. Галуза паведаміў, што афрыканская чума свіней выяўлена ў Гарадоцкім раёне. У сувязі з гэтым Мішневіцкі, Сіроцінскі і частка Лаўжанскага сельсаветаў увайшлі ў 1-ю пагражальную зону, дзе ўсё пагалоўе свіней падлягае забою. Атрыманую прадукцыю можна выкарыстоўваць для харчавання ў межах указанай зоны, вывозіць за яе межы нельга.
Гэтае патрабаванне абавязковае для ўсіх, хто трымае на сваім падворку свіней, і яму трэба падпарадкавацца, каб у горшым выпадку не застацца ні з чым.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *