Паломники из Шумилино побывали на торжествах по случаю 1025-летия Руси в Минске

Духоўнае Общество

Сімвал зямнога і нябеснага адзінства
Урачыстасці з нагоды 1025-й гадавіны хрышчэння Русі пачаліся ў Маскве яшчэ на мінулым тыдні. Потым яны перамясціліся ў Кіеў – горад, дзе адбылася гэтая знамянальная падзея. У Мінску прайшлі заключныя мерапрыемствы юбілейных урачыстасцяў. 29 ліпеня ў сталіцу нашай краіны з усіх бакоў Беларусі з’язджаліся паломнікі, якія пажадалі аб’яднацца ў агульнай малітве, пакланіцца адной з найвялікшых святынь хрысціянства – крыжу, на якім быў распяты Апостал Андрэй.
Дэлегацыя Шумілінскага благачыння, якую ўзначаліў настаяцель обальскага Свята-Ануфрыеўскага храма іерэй Уладзімір Пучынскі, адправілася ў Мінск глыбокай ноччу. Але настрой ва ўсіх быў святочны, узнёслы, усе чакалі вялікай літургіі ў саслужэнні Прадстаяцеляў і прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў, чакалі пакланення святому Андрэеўскаму крыжу.
Раніцай шумілінскіх паломнікаў сустракаў Мінск. Урачыстасці праходзілі на праспекце Пераможцаў, там, дзе калісьці было замчышча старажытнага горада, дзе былі раскапаны фундаменты праваслаўнага храма XI стагоддзя.
Уздоўж навакольных вуліц бясконцымі радамі выстраіліся сотні аўтобусаў, якія даставілі паломнікаў з усіх гарадоў і раёнаў Беларусі.  Цэнтр Мінска ўпрыгожаны каляровымі сцягамі, святочнымі транспарантамі, якія нагадваюць пра знамянальную дату. На вуліцах святары ў святочным адзенні, групы паломнікаў, іконы, харугвы. Калоны паломнікаў накіроўваюцца да абеліска “Мінск– горад-герой”, адкуль шматтысячны крыжовы ход  (па даных міліцыі ў ім удзельнічалі каля 50 тысяч чалавек) накіроўваецца да месца ўрачыстасцяў – мінскага замчышча.
І вось пляцоўка, на якой узвышаецца высокі шацёр сцэны, аформленай як алтар праваслаўнага храма. Галоўнае мерапрыемства свята – Божая літургія. Урачыстую службу ўзначаліў кіраўнік старэйшай праваслаўнай царквы (па праваслаўнай традыцыі) Патрыярх Александрыйскі Феадор. Яму саслужвалі Патрыярх Маскоўскі Кірыл, Патрыярх Іерусалімскі Феафіл, Патрыярх Сербскі Ірыней, Архіепіскап Кіпрскі Хрызастом, Мітрапаліт Варшаўскі Сава, Мітрапаліт Амерыканскі Ціхан, іерархі, якія ўзначальвалі дэлегацыі праваслаўных цэркваў. Разам з усімі маліўся Патрыярх-католікас Грузіі Ілія.
Агульная служба, сумесная малітва аб’яднала дзясяткі тысяч людзей. Не сталі перашкодай ні спякотнае надвор’е, ні стомленасць пасля доўгай дарогі. Твары праваслаўных вернікаў былі прасякнуты  незвычайным святлом, духоўнасцю. Многія прывялі на літургію дзяцей, каб яны маглі дакрануцца да агульнай малітвы, атрымаць Божае блаславенне і блаславенне праваслаўных патрыярхаў. Пасля літургіі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл разам з прадстаўнікамі праваслаўных цэркваў заклаў у фундамент старажытнай царквы грамату ў гонар 1025-годдзя хрышчэння Русі, якую падпісалі прадстаяцелі ўсіх праваслаўных цэркваў.
“Праз Хрышчэнне мы атрым-ліваем дар Святога Духа, уваходзім у абшчыну апосталаў, якая называецца Царква, устанаўліваем асабістую сувязь з Богам. Менавіта ў Хры-шчэнні і мірапамазанні замыкаецца сувязь паміж Богам  і чалавекам. Актам Хрышчэння мы як бы ўключаем гэты спосаб яднання з Госпадам, і ток – не электрычны, але Божай энергіі – ад Бога пераходзіць да нас, а насустрач Богу ідуць нашы малітвы”, — сказаў у заключным слове Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Святочныя мерапрыемствы завяршыліся, але свята – свята хрысціянства, свята духа – засталося ў душы кожнага, хто здзейсніў святое паломніцтва.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Паломники из Шумилино побывали на торжествах по случаю 1025-летия Руси в Минске

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *