Вновь трагедия на дороге в Шумилинском районе

Происшествия

Аварыя каля Пушчы
У нядзелю, 11 жніўня, на аўтадарозе Обаль-Полацк (каля вёскі Пушча) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. А дзявятай гадзіне вечара жыхар Обалі, не маючы вадзіцельскага пасведчання, ехаў на машыне “Фольсваген” і пры абгоне не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку “Фольксваген” сутыкнуўся з сустрэчным грузавым “Мерседэсам” з паўпрычэпам. Наступствы  ДТЗ трагічныя:  вадзіцель “Фольсгвагена” загінуў на месцы, пасажыр атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні. Пасажыра, дарэчы, уратаваў рэмень бяспекі. А вадзіцель быў непрышпілены. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *