В минувшие выходные шумилинские медики спасали… пьяниц

Общество

Жыццё – капейка, і прапіць не шкада?
У мінулыя выхадныя вялікія сілы медыкаў былі накіраваныя на ратаванне… п’яных. “Такога наплыву п’яных, як у гэтыя выхадныя, не прыпомню, – расказвае галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў. – У прыёмны пакой  за 9-11 жніўня паступіла 17 чалавек, на “хуткай дапамозе” 10-11 жніўня прывезлі 15 чалавек”. Сярод дастаўленых п’яніц – даяркі, жывёлаводы, будаўнікі, беспрацоўныя. Двух чалавек паклалі ў бальніцу, астатнія лечацца амбулаторна.
Рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы з пачатку года пралячыла ад інтаксікацыі алкаголем 17 чалавек. Дарэчы, суткі такога лячэння каштуюць для пацыента прыкладна 450 тысяч рублёў. А некаторым спатрэбілася і двое-трое сутак.
Сёння на ўліку ў нарколага стаіць 686 жыхароў раёна. Як адзначыла ўрач-нарколаг Т. У. Іванова, да нармальнага жыцця вяртаецца нямнога, бо ў большасці няма жадання лячыцца.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *