Евгений Бровкин из «Шумилинского райагросервиса» — один из лидеров жатвы

Актуалии Сельское хозяйство

“Быў бы колас багацей, была б і тысяча”
Яўген Броўкін працуе на камбайне шосты год. І кожны год  прозвішча камбайнера сярод  перадавікоў жніва. Вось і сёлета Яўген сярод лепшых у раёне. На 15 жніўня на КЗС-1218 ён намалаціў 666 тон збожжа. Па тэмпах намалоту Яўген Броўкін – другі ў раёне (пасля Сяргея Гоманава).
“Працую на пару з Віталем Краўчанкам, – кажа механізатар. – За дзень намалочваем па 30-40 тон зерня. У машыну з прычэпам змяшчаюцца чатыры бункеры ячменю, гэта прыкладна дваццаць тон. Ураджай сёлета не вельмі шчодры, быў бы колас багацей, была б ужо і тысяча”.
На думку дырэктара гаспадаркі У. А. Арлова, Яўген Броўкін  – адзін з самых надзейных механізатараў “Шумілінскага райаграсэрвісу”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Евгений Бровкин из «Шумилинского райагросервиса» — один из лидеров жатвы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *