20 добровольных дружин помогают милиции поддерживать порядок

Закон Общество

Дапамагаюць ахоўваць парадак у раёне
На тэрыторыі нашага раёна створана 20 добраахвотных дружын, якія дапамагаюць супрацоўнікам райаддзела ўнутраных спраў.
“Сёння ў склад добраахвотных дружын уваходзяць 158 чалавек, – паведаміў карэспандэнту раённай газеты старшы інспектар па вырашальнай рабоце ад-дзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС  С. А. Кузняцоў. – З іх 63 дружыннікі працуюць у сельскай мясцовасці.  Добраахвотныя дружыны створаны пры Мікалаёўскім, Сіроцінскім, Мішневіцкім, Лаўжанскім, Дабейскім сельсаветах. Складзены графікі дзяжурстваў. З камандзірамі ў РАУС рэгулярна праводзіцца вучоба”.
Добраахвотныя дружыны створаны таксама ў: ПМК-70, ПМС, “Шумілінскім райаграсэрвісе”, райплемстанцыі, райветстанцыі, райбыткамбінаце, камунгасе, СШ №1, СШ № 2.  Як правіла, дружыннікі дзяжураць разам з міліцыянерамі. “Практычна на ўсіх масавых гуляннях і святах, вячэрніх патруляваннях вуліц выручаюць нашы памочнікі, – кажа Сяргей Аляксандравіч. – І яны дапамагаюць не толькі ахоўваць грамадскі парадак, але і ўваж-ліва сочаць за падазронымі асобамі. Калі нехта знаходзіцца ў вышуку, знаёмім дружыннікаў з фотаздымкам гэтага чалавека. Калі напярэдадні ўкралі веласіпед ці сумку, таксама апісваем гэтыя рэчы і просім дружыннікаў быць уважлівымі. Бывалі выпадкі, калі вось па такому апісанню знаходзілі ўкрадзенае”.
Ухвальныя словы сказалі ў РАУС пра добраахвотную дружыну Обальскага керамічнага завода. Гэта лепшая дружына раёна. Тут надзейны касцяк ахоўнікаў правапарадку. А ўзначальвае дружыну вопытны камандзір Аляксандр Курачоў. “На жаль, у нашым пасёлку хапае праблем, – кажа Аляксандр Віктаравіч. – І мы ахвотна дапамагаем міліцыі, дзяжурым з аператыўна-вышуковымі групамі, выступаем у якасці панятых. А вось нядаўна за суткі знайшлі злодзея, які знаходзіўся ў вышуку. Прыходзіцца дапамагаць міліцыянерам уціхамірваць асабліва буйных землякоў, якія і за нож  хапаюцца, і за сякеру. У нашай дружыне зараз 9 чалавек. Палова з іх – гэта вопытныя дружыннікі. Многа гадоў ахоўваюць грамадскі парадак Юрый Чарнышоў, Юрый Спірыдаў, Валерый Курачоў, Уладзімір Малахоўскі”.
Так, сярод дружыннікаў нашага раёна шмат мужных і смелых мужчын. Яны гатовы прыйсці на дапамогу слабейшаму, абараніць жанчын і дзяцей. І нашы дружыннікі – адны з лепшых у вобласці. У красавіку гэтага года занялі трэцяе месца сярод добраахвотных дружын Віцебскай вобласці.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *